суббота, 16 января 2016 г.


                                 А  Ц І  Б Ы Ў  

               М А Т А Ц Ы К Л Е Т?

“Толькі не вынаходзь ровар,” - параіў Ёрган свайму малодшаму калеге. Але Герберт зрабіў па-свойму. Ён распрацаваў выключна арыгінальны ровар - з 118-ці кубовым рухавіком пад сядзёлкам. Гэты “каняжына” мог разганяцца да 60 кіламетраў у гадзіну. Навінка адразу стала карыстацца вялікім попытам…

Вебер сядзіць у маленькім пакойчыку на Іжэўскім заводзе і глядзіць на шэрыя сцены такімі вачыма, быццам перад ім дзівосныя малюнкі. Ах гэтыя ўспаміны! Вось ён падлеткам гуляе каля дома, а вось -  ходзіць у школу, а вось - задыхаецца ў акопе… Атручаны газамі і камісаваны з фронту Першай Сусветнай вайны, малады хлопец пачынае займацца вынаходніцтвам. Ён будуе аўтамабіль з паравым рухавіком. Разлік просты. Маўляю, у канцы вайны бензіна не хапае, і канструкцыя прыйдзецца дарэчы.
Самаўпэўнены Герберт з’яўляецца з прапановай да мясцовага прадпрымальніка - уладальніка заводзіка па вырабу дэтанатараў Ёргана Рассмусена. Таму машынка спадабалася. Ён робіць некалькі экземпляраў і прапануе іх вайскоўцам. Але Першая Сусветная вайна скончана. І праект спазьніўся. Негледзячы на гэта, таленавіты хлопец не спяшаецца тапіць сваю няўдачу у бутэльцы шнапсу. Ен робіць першы матацыклет, а потомы яго мадэфікацыю - DKW E-206 з рухавіком 206 куб. см. Удасканаліўшы гэтую мадэль, Герберт распрацаваў RT-100. Літары “RT” азначалі Reichstyp – імперскі тып. І, ў рэшце рэшт, у 1939-м з’явіуся RT-125 з  ноў-хаў таго часу – нажным пераключальнікам бегаў.



    З 1941 года  вермахт прымае на ўзбраенне гэты цуд тэхнікі. А з 1943-га з'яўляецца яго вайсковая мадэфікацыя RT 125-1 зцалкам чыгунным рухавіком. Маленькі, але вытрымлівы, прыдатны да палявых умоў, матацыкл знайшоў сябе на ваенных дарогах. Ён адрозніваўся ад сваіх мірных братоў большай ёмістасцю бензабака, віхравым паветраным фільтрам і шэра-сінім альбо аліўкавым колерам. Нават ствараліся манеўраныя матацыклетныя войскі…

Эквілібрыст!


Герберт перавёў вочы на стол.. Перад ім ляжалі накрысы матацыкла ІЖ-49. Ягоная вынаходка па загаду саветаў. А да гэтага быў “Масква М1А”, якому далі мянушку “Макака” – бо кіроўца сядзеў на ім ў адмысловай позе…



            Да, усе жыццё, амаль што ўвесь лёс геніяльнага канструктара былі непарыўнымі з лёсам “маленькага цуда” –матацыкла маркі DKW (якая насамрэч гучыць як “паравой моцы рухавік” – астатак ад першай машынкі)! Яго трыўмф і, магчыма, пагібель абвяшчалі гэты тры ракавыя літары! Пасля вайны завод, які працаваў на вермахт, быў перавезены ў Маскву, а ягоныя супрацоўнікі ўзятыя ў палон. (Ён памёр пры таемных абставінах на 51-м годзе жыцця, далёка ад радзімы ў Іжэўску)…


Рэкляма DKW
            Але, гледзячы на накрысы  і разважаючы аб нечым сваім, Вебер яшчэ не мог прадбачыць свайго лёсу. Ён думаў аб сваім прыяцеле – алімпійскім чэмпіёне Гансе Вельке, якому прапанаваў “абкатаць”матацыкл ва ўмовах вайны і падрабязна апісаць свае ўражанні. Як ні круці, але нават і зараз у Герберце яшчэ не згас вынаходніцкі азарт.
            Пэўна канструктар, які здолеў зрабіць “маленькі цуд” ў галіне тэхнікі, спадзяваўся на “вялікі цуд” выратавання ад бальшавікоў…
            Аднак “бацька” матацыкла не мог дапусціць, што ягоная парада апынецца  для Вельке жорсткай пастановай. І тым больш нават не марыў, што ягонае нямецкая “дзіця” стане “сапраўдным беларусам”. Бо гаўляйтар Кубэ, шануючы прагрэс і ўпэўніўшыся ў выбранасці  і руплівасці падначаленых, загадаў пачаць выраб нямецкіх матацыклаў пад маркай “Менск”. 
Вы нідзе не знойдзеце гэтыя факты, якія пільна хаваюцца і дагэтуль, як і месца, дзе вырабляліся першыя “менскачы”, бо афіцыйна прынята лічыць датай іх народзінаў 1951 год – калі матацыклы “Масква”, “зкамуніздзіныя” з  DKW, пачалі вырабляць ў Менску пад аднайменнай назвай…





                 
                                                                                     "Мінск" М1А





"Масква" М1А


Але вернемся думкай у тое далёкае ліхалецце, каб прасачыць лёс любімца фюрэра, Ганса Вельке, які ў 36-м годзе на Алімпіядзе ў Берліне кінуў ядро на 16,2 метра і першым сярод арыйцаў устанавіў алімпійскі рэкорд. У той час ён узначальваў узвод 118-га батальёна паліцыі. Вельке быў гонарам нацыі, яго шкадавалі, накіраваўшы на адносна бяспечную службу. Але ж ад лёсу не ўцячы…



Ранкам 22 сакавіка 1943 года колькі партызан з брыгады “дзядзькі Васіля” самавольна, без загаду, вырашылі зрабіць вылазку і парушыць электралініі, каб з засады пастраляць немцаў, якія прыедуць іх рамантаваць. Гэта паказальная “гульня” лясных братоў абярнулася агульнавядомай трагедыяй Хатыні…
Ганс выціскаў пад 70, елкі несліся збоку як ашалелыя, вецер, нягледзячы на капялюш, шумеў у вушах… Ён нават пашкадаваў, што ў паспеху не надзеў шлем. Вельке адчуваў моць рухавіка пад сядзёлкам і ўпэўнена крочыў наперад. Да, гаўляйтар не памыляўся! Гэты “Менск” дасі фору самаму DKW!


Гаўляйтар-матацыкліст!

Кубэ з алімпіяды патраніраваў маладога спартсмена. І зараз Ганс удзячны яму за прапанову тайна абкатаць менскі
матацыклет, каб вызначыць ягоныя плюсы і недахопы. Вельке пачаў ужо складаць уяўны партрэт матацыкла…



 Суправаджаючая яго машына з падначаленымі афіцэрамі і салдатамі крыху адстала…
“Айда!” – грукнуў нехта з “мсціўцаў”. І партызаны хутка адступілі ў вёску Хатынь, нарушыўшы ўласны загад не хавацца ў вёсках, каб не правакаваць карнікаў…
На дарозе ляжаў перакулены “Менск” і нежывы Вельке. Напужаныя немцы клапаціліся побач. Яны выклікалі батальён Дэрлівангера з Плешчаніц, які спаліў Хатынь з амаль што ўсімі жыхарамі…
Аб гэтай трагедыі напісана шмат артыкулаў і кніг, яна стала сімвалам фашысцкага генацыду у Беларусі (хаця потым высветлілася, што палілі вёску ўкраінскія і расейскія бандыты і былыя афіцэры Чырвонай арміі, якіх захапілі ў палон).
 А лёс “маленькага цуда”з Менску ніхто і не збіраўся прасачыць. Па-першае, Кубэ не пажадаў, каб ягоны капрыз з матацыклам стаў агульнавядомым і дайшоў да фюрэра. А таксама спрыяў негатыўнаму стаўленню да менскай маркі. Па-другое, партызаны былі ўжо і самі не рады таму, што без загаду забілі афіцэра, з-за якога загінулі невінаватыя людзі. Таму у справаздачных дакументах з таго і гэтага боку фігуравалі толькі аўтамашына, на якой быццам бы ехаў чэмпіён, і грузавік з суправаджаючымі салдатамі. (Дарэчы, калі грузавік сапраўды існаваў, навошта было выклікаць падмогу с Плешчаніц?).
Ў хатынскай справе і гібелі Вельке шмат белых плямаў, якія, пэўна, ніколі не высвятляцца. Вядома толькі, што Ганса Вельке пахавалі на так званых акупантамі “могілках герояў” разам з іншымі афіцэрамі вермахта. Яны знаходзіліся насупраць калонаў галоўнага ўваходу ў Акадэмію навук. А потым немцы перанеслі іх  насупраць Маскоўскіх  могілак. Дзе пахаваны Герман Вебер невядома. Кубэ спачывае ў Нямеччыне.



Вяселле  ва В'етнаме (красавік 2015 г.). У вясельным картэжы - 40 матацыклаў "Мінск"!


Так, ўсе дзеячыя асобы гэтай ненаўмыснай інсцэніроўкі даўна пайшлі з жыцця. Дарэчы, пайшлі трагічна. Быццам над імі вісеў лёс. А DKW зазнаў шмат ператварэнняў, прыняўшы, акрамя беларускага, японскае (Ямаха), амерыканскае (Харлей), венгерскае, польскае і іншыя “грамадзянствы”. Бо ўсе гэтыя славутыя маркі паходзяць з “дзіця” Германа Вебера, усе яны – “браты па крыві”. Але самым распаўсюджанным за суадносіны кошту і якасці стаў наш “Мінск”, якому належыць амаль што ўвесь свет! “Унукі” і “праўнукі”  DKW лётаюць па аўтабанах, дарогах і лясных сцежках ўсіх краін, праслаўляючы талент свайго заснавальніка. Здаецца, Герман  Вебер і не марыў аб гэтым.

1 комментарий: