У Вялікай Берастовіцы быў баль. У вялізных люстэрках
замка – ад столі да падлогі – адлюстроўваліся важныя госці паноў Касакоўскіх .
Грала музыка, лакеі разносілі шампанскае. Не было тут толькі Станіслава –
малодшага цёзкі гаспадара сядзібы…
Малады шляхціц адчуваў сябе ўтульна не на паркетнай падлозе,
а ў старой мураванай карэтнай, дзе захаваліся рэшткі былога багацця рода Хадкевічаў
– першых уладальнікаў маёнтка. Часткі карэт і экіпажаў прываблівалі зрок
паляўнічага за мінулым, якім быў Станіслаў. Калі быць дакладнымі, ён насамрэч
не хварэў на настальгію, а бачыў у гэтых рэштках магчымасці да новых
вынаходніцтваў. Бо раніца новага стагоддзя залежала ад тэхнічнага
прагрэсу ў галіне транспарту. Першыя аўтамабілі ўжо ўпэўнена ўваходзілі ў
жыццё. А ўпершыню малады хлапчук убачыў гэтыя “самарухі” на вуліцах Коўна, дзе
вучыўся ў гімназіі, яшчэ напрыканцы стагоддзя.
Раптоўна ў яго загрукала
сэрца: вось яна – справа, якой не шкада прысвяціць жыццё... Ужо тады ён адчуў
сваё прызначэнне і пачаў марыць аб тым, як адрадзіць старыя экіпажы – гэтыя гурбы безкарыснага прыгожага дрэва . Але зараз, стоячы у старым будынку, ён міжвольна апусціў рукі
– гэты хлам быў непрыдатны для ягонай мэты. Трэба было яго выкінуць і пачаць ўсё з нуля...
Мноства лямпачак зіхацелі над вялізнай белай аркай у
рымскім стылi.
Гэтая ілюмінацыя абвяшчала жыхарам Пецярбурга аб адкрыцці нябачанай дагэтуль выставы – болей за сто самарухаў, блішчалі хромам і пахнулі новай скурай. Прыбраная публіка цікавілася дасягненнямі тэхнічнага прагрэсу.
Гэтая ілюмінацыя абвяшчала жыхарам Пецярбурга аб адкрыцці нябачанай дагэтуль выставы – болей за сто самарухаў, блішчалі хромам і пахнулі новай скурай. Прыбраная публіка цікавілася дасягненнямі тэхнічнага прагрэсу.
Чаго тут толькі не было! Стэнды
“Фіата”, “Рэно”, “Бразье” і “Мэрсэдэса” быццам
спаборнічалі паміж сабой у раскошы і прыводзілі ў захапленне гледачоў.
Прысутнічалі тут і рускія вырабнікі –
“Акцыянернае таварыства Леснера”, фабрыка Якавлева і экіпажная кампанія “Фрэзе
і К” дэманстравалі аўтамабільныя кузавы, якія былі пастаўлены на іншаземныя
шасі…
Паміж назіральнікамі выставы хадзіў элегантны чалавек з кветкай у пятліцы.
Ён уважліва аглядаў кожны экспанат, быццам хацеў набыць усе разам. Насамрэч у
гэтага пана была худая гамалейка, але вялікія амбіцыі і пляны. Станіслаў Хадкевіч паходзіў са славутага магнацкага роду, продкі яго правілі
ў Ліцве, Польшчы і Беларусі. Але юнаку не пашэнціла з нараждэннем – ён быў
байструком і мала бачыў свайго бацьку, які жыў у Вільне. Але бацька клапаціўся
аб сыне і і ягонай адукацыі. Станіслаў
скончыў гімназію ў правінцыйным Коўна. Потым працягнуў сваю адукацыю ў знакамітым Віленскім універсітэце.
Станіслаў ганарыўся сваім беларускім паходжаннем
і мястэчкам, якое калісьці было часткай Вялікага Княства Літоўскага...
Ён валодаў невялікай экіпажнай
фабрыкай і вялікай фантазіяй. Вось і зараз Станіслаў прыдзірліва разглядаў экспанаты нездарма. Малады шляхціц марыў набыць добрае шасі, каб пабудаваць сваю
асабістую марку “каралеўскага аўтамабіля” – “Хадкара”. Ён яшчэ не вырашыў, што пажадана атрымаць – лімузін, ландале, фаэтон альбо
нешта іншае. Галоўнае - знайсці надзейнае, дасканалае шасі…
Хадкевічу неверагодна пашэнціла:
на стэндзе “Бэнц” у адной з машын пры транспартаванні моцна пашкодзіўся кузаў. І ён вельмі танна набыў добрае шасі.
Астатняе было справай тэхнікі…
Пад канец выставы адбылося шыкоўнае шоў – гонка Масква –Пецярбург, якая павінна
была відавочна адлюстраваць пяршомства аўтамабільнага руху…
Уявіце сабе нашага героя, заматанага у плашч з капюшонам, у вялікіх марсіанскіх акулярах, пальчатках-крагах і высокіх зашнураваных ботах (аўтамабільная “мода” вымушала кіроўца абараняць адкрытыя часткі цела ад ветру і пылу, бо першыя машыны былі, вобразна кажучы, спалучэннем буйнога квадрацыкла з небяспечным багі).
Станіслаў нават не планаваў перамагчы. Не толькі таму, што спаборнічаў з брэндавымі маркамі і прафесійнымі гоншчыкамі, але галоўнае, ягоны аўтамабіль - цяжкі і не зусім шпаркі – прызначаўся для павольнага, эстэцкага руху. Ен быў шыкоўны і мог належаць толькі асобам каралеўскай крыві. Станіслаў з гонарам цягнуўся ў канцы “аўтазграі”, бо ўдзельнічаў у гонке толькі ў рэклямных мэтах дзеля пазнавальнасці асабістай маркі…
Да таго ж яго моцна калаціла і штурхала ва ўсе бакі, бо траса была дрэннай і ямістай. (Ды што казаць, гэта было пекла! Каля Цверы пераможца гонкі француз Дарэ на “Лорэн Дзітрыхе” сутыкнуўся з ашалелым ад грукату сабакам і пашкодзіў стэрно!)...

Дарма малады шляхціц марнаваў сябе. Бо ніхто з пісакаў моднага часопіса “Аўтамабіль” і шматлікіх газет, якія ў захапленні пісалі рэпартажы “з колаў”, не пазналі ў аўтамабіле з бэнцаўскім шасі незнаёмую марку. (У той час было прынята купляць апрабаваны шасі і “аздабляць” яго арыгінальным кузавам. У правінцыйным Коўна нават было ажно восем экіпажных фабрык!)…
Аднак не гэта галоўнае. Мяне больш цікавіць асоба самога Хадкевіча. Кім ён быў? І што падштурхнула яго да вынаходніцтва такога рарытэтнага і малавядомага нават у
асяроддзі калекцыянераў аўто, як “Хадкар”? Мне здаецца, што ён мог быць і
нашчадкам славутага маршала Віленскага Яна Караля Хадкевіча, партрэт якога і
зараз вісіць на пачэсным месцы ў музеі вядомага мастака Валенція Ваньковіча ў
Менску, і сынам ковенска габрэя Хацкевіча, продкі якога знарок змянілі адну
літару свайго прозвішча, бо габрэяў не вельмі шанавалі ў Коўна. Гэта было амаль што адзінае мястэчка ў “рысе аседласці” Заходняга краю, дзе габрэям амаль што
забаранялася жыць.
Але і гэта не істотна. Сутнасць ягонай авантурыстычнай натуры не столькі ў крыніцах паходжання,
колькі ў ідэальным спалучэнні таленту, спокмеўкі і прадпрымальніцкай жылкі,
якія ідыяльна наклаліся на эпоху тэнічнага выбуху пачатку XX-га стагоддзя. Гэта тлумачыць, чаму малады беларускі шляхціц
з ускраіны Расейскай імперыі, не маючы капіталу, спецыяльнай адукацыі і
тэхнічных умоў адважыўся “кінуць пальчатку” такім сусветным брэндам, як “Бэнц”,
“Даймлер”, “Лорэн-Дзітрых”, “Дэланэ-Бельвіль” і іншыя. Прычым не абы якім, а
самым абраным і элітным.
Калі быць сумленным, то выраз “кінуць пальчатку” – гэта
занадта. Хадкевіч не канкураваў, ды і не мог бы гэтага зрабіць, з моцнымі
аўтаімперыямі. Хутчэй ён геніяльна капіляваў, з густам спалучаў і дадаваў сваё
мастацкае бачанне дэталям, якія выраблялі іншыя. Ідэя “вынаходніцтва ровара” яго ніколі не хвалявала. Ён, як малое дзіця,
збіраў з кавалачкаў чужых адкрыццяў сваю ўласную канструкцыю, сваю мазаіку і
“аўтасімфонію”. Гэтай музыкай ў галіне
тэхнікі і быў ягоны фамільны “Хадкар”. У гэтай мадэлі “пасябравалі” злосныя
брэндавыя канкурэнты, якія падпарадковываліся тут толькі палёту таленту,
фантазіі і надхнення Станіслава.
Яго можна назваць “бацькам тэхнічнай трансфармаціі” –
калі рэшткі дзвюх-трох мадэляў неверагодна спалучаліся і дадавалі адна-адну. А цалкам атрымліваўся зусім неверагодны новы вобраз, аўтарская ідэя
мастака, з якой насамрэч і з'яўлялася
машына. Шасі – ягоны “холст”, а і іншыя прылады – фарбы.
Хтосьці скажа: ”Га! Да гэта ж кан’юнктура!”.
Не адмаўляюся. Але ж якая! Не трэба блытаць гэтыя паняцці пачатку мінулага
стагоддзя і часу саветаў. Хадкевіч, пэўна, як усялякі чалавек, меў слабасць да
грошай. Але ён быў кан’юнктуршчыкам-паэтам, калі можна так сказаць, творцам ад
кан’юнктуры. А яшчэ, на добры лад, - містыфікатарам. Бо куды лягчэй “усватаць”
у каралеўскія гаражы Еўропы альбо Брытаніі легендарныя брэндавыя маркі, чым
шэдэўры невядомага майстра… (Існуе малавядомая чутка, што Хадкевіч прапанаваў свой аўтамабіль нават Мікалаю II. Але ў рэестры Царскавясковага гаражу яго няма. Альбо імператар адмовіўся ад машыны,
альбо яна была па-майстэрску замаскіравана пад маркі “Дэланэ-Бельвіль” ці “Мэрсэдэс”, якія
там пералічаны. Тым больш, што гэтыя мадэлі рабіліся паадзінкава на загад, і іх
нельга было пазнаць па дызайну. Але, ведаючы супрацьімперскую пазіцыю
Станіслава, які захапляўся Кастусём Каліноўскім, цяжка паверыць ў гэтую “казку”).
Менавіта таму вы не знойдзеце гэтай маркі ні ў адным каталазе
рэтрамашын, ні ў адной кнізе пра антыкварныя аўта. Няма ніводнага экзэмпляра і
ў вядомых калекцыях. І сведчанняў у гістарычных дакументах. Верагодна, лёс
гэтых аўташэдэўраў кампіляцыі незайздросны. Адзінкі гэтых каштоўных беларускіх
машын (якія Хадкевіч прадаваў
каралеўскім асобам) пасля ягонай
смерці і дзвюх сусветных войнаў не змаглі ідэнтыфікаваць і спісалі альбо надалі ім вядомыя брэндавыя імёны па шасі, рухавіку і
іншым дэталям.
Не ведаю, як вы, а я ясна ўяуляю сабе “Хадкар”
…
…


Вялікі аўтамабіль з доўгім каросэры, незвыклым кузавам , бязгучным стартам і
надзейнымі хамульцамі, электрычным асвятленнем ад дынама-машыны, сістэмай вадзянога ацяплення, упрыгожаны палісандравым дрэвам, залатымі і срэбнымі дэталямі, нават, як
сцвярджаюць гісторыкі, невялікімі брыльянтамі… Адным словам –
тэхнічна-дызайнерскі цуд, спалучэнне апошніх дасягненняў прагрэсу і
выключнага камфорту. Мабыць, малады аўтаканструктар натхняўся знаходкамі
вядомай парыжскай кузаўной фірмы “Kellner et ses fils”
(«Кельнэр і сыны»), якая рабіла кузавы для аўтамашын Мікалая II...
Але ж трэба дадаць, што “Хадкар” – як “лятучы галандзец” аўтапрома. Ніхто яго не
бачыў, але ўсе адчуваюць яго наяўнасць, кожны можа ўяўляць па-свойму, быццам ў
прасторы тэхнічнага свету лунае агульная
мара аб ідэальным аўтамабіле ўсіх часоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий