вторник, 19 сентября 2017 г.


ЦЕХАНАВЕЦКІ ІКАР


Ён нарнадзіўся ў лютым,
А быў працяты Сонцам...
Бо косная атрута
Не пагражае творцам...


За промнем быццам шпарыў
Да вышыні даследчай...
Усім сэрцам палка марыў
Аб шчасці чалавецтва...


Прыхільнік Сонца ведаў
Салярныя дзівацтвы...
Плямістась - крок да бедаў,
Псіхозаў і вар'яцтва...

А выбухі заўсёды
Спрыяюць абурэнням...
І заклік да свабоды -
Салярнае стварэнне...

Касмічнай медыцынай 
Ён трызніў беспрыстанна...
Іённую "вакцыну"
Практыкаваў гуманна...

За гэтую дачаснасць 
І жар пачуццяў моцных...
Ён, страціўшы уласнасць,
У ГУЛАГ патрапіў проста...

Ікар цеханавецкі
Ляцеў насустрач ветру
Бо нават у час савецкі
Застаўся ён паэтам...

У ягоных пейзажах -
Няўміручасць Сонца...
Змагаўся ён адважна,
Перамагаў бясконца...

«... Лепшая частка чалавецтва, па ўсёй верагоднасці, ніколі не загіне, але будзе перасяляцца ад сонца да сонца па меры іх патухання. Праз многія дзецыліоны гадоў мы, можа быць, будзем жыць у сонца, якое яшчэ зараз не ўзгарэлася, а існуе толькі ў зародку».
                           Канстанцін Цыялкоўскі


У маленькай золкай каморцы барадаты дзядзька вывучае нешта пад прымітыўным мікраскопам. Прадмет даследвання - кропелька уласнай крыві - адзіна даступны ў лагеры. З дапамогай матэматыкі вязень Аляксандр Чыжэўскі вывучае рух крыві...



Дазвол ставіць досведы у КАРЛАГе - з'ява ўнікальная. Хворы знясілены чалавек сілай духу прымушае сябе працаваць да знямогі... 
 Яго дзівам выратуе Ніна Энгельгард - таксама вязніца, шляхтянка, з якой вучоны пазнаёміўся ў лагеры і якая потым стане ягонай жонкай...

Шура з цёткай і бабуляй

Шура Чыжэўскі нарадзіўся у мястэчке Цеханавец на Гарадзеншчыне ў сям'і  кадравага вайскоўца. Усе ягоныя продкі былі ваярамі, сваяком быў нават Нахімаў. Але хлопчык з'явіўся на свет кволым і хваравітым. Ягоная маці памерла ад сухоты, калі хлопчыку быў годзік. Бацькава сястра Вольга замяніла хлопчыку маці. Цётухна і бабуля Лізавета (маці бацькі) песцілі Шурачку, выхоўвалі яго і, маючы добрыя веды і таленты, далі добрую хатнюю адукацыю. Маленькі хлопчык вывучаў замежныя мовы, граў на скрыпцы, чытаў і спрабаваў пісаць вершы...


Але яго галоўным сябрам і суразмоўцам быў бацька - Леанід Васілевіч. Яны багомілі адзін аднога. Бацька купіў сыну лепшую скрыпку, на якой граў сам Паганіні, найноўшы тэлескоп і шмат чаго яшчэ для развіцця адзінага дзіцёнка... Маленькі Чыжэўскі падарожнічаў па Эўропе, вывучаў жывапіс у Парыжы, настаўнікам хлопчыка быў вучань Дэга...


Дом Чыжэўскіх у Калузе (зараз музей)
Але неўзабаве лёс прапанаваў таленавітаму адукаванаму шляхціцу незвычайную пэрспэктыву. Бацьку перавялі на службу ў Калугу... Зялёны правінцыйны гарадок нічым не вылучаўся, акрамя таго, што на ўскраіне яго жыў заснавальнік сусветнай касманаўтыкі - Канстанцін Цыялкоўскі... Калужане лічылі яго дзіваком. Але ўжо пасля першай лекцыі ў рэальнай вучыльне, дзе займаўся малады Шурык, прафесар стаў ягоным кумірам, а потым сябрам і аднадцумцам... 



Уражлівы, чырванеючы з любой нагоды, малодшы сябар адстойваў першынство касмічных ідэй айца касманаўтыкі, пісаў у ягоную абарону артыкулы у замежнай прэсе... Менавіта Цыялкоўскаму паказаў сваю першую працу «Фізічныя фактары гістарычнага працэсу», дысэртацыю па якой абараніў у час вучобы ў Маскоўскім універсітэце... 

У 21 год Чыжэўскі стаў прафесарам гісторыі. А да гэтага скончыў таксама Маскоўскі археалагічны інстытут...

Паказальным фактам біяграфіі і характару генія быў ягоны ўдзел у Першай Сусветнай вайне.


Бацька, клапотячыся пра слабае здароўе сына, забараняў яму ісці на фронт. Але, верны шляхецкай годнасці і родавому прызначэнню, малады патрыёт прыняў удзел у баях, быў паранены, кантужаны і ўзнагароджаны салдацкім Георгіеўскім крыжам...

Чыжэўскі заклаў высновы геліябіялогіі і біяфізіцы. Грунтуючыся на статыстычным матэрыяле тысячагоддзяў, вучоны сцвярджаў, што цыклы сонечнай актыўнасці праяўляюць сябе ў біясферы, змяняючы ўсе жыццёвыя працэсы, пачынаючы з ураджайнасці раслін да рэвалюцый, войн і катаклізмаў...

У 1939 Чыжэўскі абраны ганаровым прэзыдэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялягічнай фізыцы і касьмічнай біялёгіі ў Нью-Ёрку... Яго высоўвалі на Нобелеўскую прэмію, запрашалі працаваць у Стакгольм...

Міжнародныя граматы
Наіўны навуковец ужо збіраў рэчы, уяуляў, як будзе катацца на каньках, працавать у цяпле... Але раптоўна без тлумачэнняў паездку адмянілі...


Уявіце сабе карціну: Цыялкоўскі прыходзіць у госці да Чыжэўскага. І што ён бачыць? Сур'езная дама - Вольга Васільеўна - узважвае корм для... белых пацукоў, корміць жывел, назірае за імі, запісвае нешта ў сшытак... Генерал Леанід Васільевіч Чыжэўскі дапамагае ёй...

Калісці на сямейнай радзе гэтае "трыа" вырашыла аддаць залу хаты пад лябараторыю па вывучэнню дзеяння аэраіёнаў на жывыя арганізмы... У суровы галодны час родныя падтрымалі навукоўца. Дзеля ягонай працы былі прынесеныя ахвяры: прадалі некаторыя рэчы, заказалі неабходнае абсталяванне, ежу для жывёл...

Усё гэта каштавала дорага. Нават селекцыённых белых пацукоў прыходзілася купляць. А спецыяльныя клеткі заказваць майстэрскаму габрэю...

Уявіце сабе працэсію: за вазамі з клеткамі, у якіх сядзяць пацукі, па вуліцах Калугі ідуць зацікаўленыя людзі. Улюлюкаюць, смяюцца, брэшуць... Абзываюць гаспадара гэтага дзіва "пацукаловам", а ягоны дом -"пацучыным царствам"...

Але ўсе ахвяры акупіліся выбітнымі вынікамі: удалося даказаць дабратворны ўплыў адмоўна зараджаных іёнаў на жывыя арганізмы. У Калузе пры дапамозе мясцовых урачоў праводзіліся першыя эксперыменты на хворых людзях...
Так, у пакутах і барацьбе, нараджалася касмічная медыцына...


Але вядомыя вучоныя і медыкі ўспрынялі канкурэнта-самавука ў штыкі. Падтрымаў ягоныя намаганні толькі Ўладзімір Дураў. Семь гадоў Чыжэўскі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам і ставіў досвіды у знакамітым "кутку Дурава" -  практычнай лябараторыі зоапсіхалогіі Глаўнавукі Наркамасветы.


Там Чыжэўскі ўпершыню ў свеце заснаваў "Аэраіёнааспіраторый". Уладзімір Дураў лічыў яго цудам і сцвярджаў, што пад уздзеяннем іёнаў ягоныя зверы станавіліся больш здаровымі і разумнымі...


Быўшы членам мноства сусветных акадэмій, Чыжэўскі не мог працаваць за мяжой, меў зносіны з калегамі толькі ў лістах. У Калуге яго называлі "пацукаловам", у Маскве - "цемрашалам" і "ілжэвучоным". Супраць яго нават арганізавалі артыкул у "Праўдзе"... А па хлуслівым даносе у 1942 годзе арышітавалі...

Нават у ГУЛАГу яго выратоўвала праца, звычка да ўнутранай десціпліны, паэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці.

Чыжэўскі напісаў у лагеры сотні вершаў і карцін. І у кожнай з іх угадваецца святло. 


Апантаны "сонцапрыхільнік" быў сапраўдным "сонцаахоўнікам"... 

"- Не гуляйце з Сонцам, - сказаў мне адзін уплывовы навуковец дарэвалюцыйных часоў, - бо Сонца - агонь, у якім можна згарэць ..." - занатаваў у сваіх мемуарах  вучоны. Усведамляючы небяспеку, ён ірваўся ўвысь да вяршыняў навукі. Беларускі Ікар абпаліў крылы, але даказаў, што навука бязмежная і распасціраецца ў Сусвеце...


Дэдал і Ікар у класічным жывапісу
Падаецца, Цэалкоўскі стаў для малодшага сябра "бацькам-Дэдалам", які падштурхуў яго спасацца ад абыякавасці жыцця і ляцець да свайго святла...



Д АВ Е Д К А




Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі (1897, Цеханавец, Гродзенская губерня, цяпер Польшча — 20 снежня 1964) — біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі. Паэт. Мастак.

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1917) і Маскоўскі камерцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізіка-матэматычным (1915—1919) і медыцынскім факультэтах Маскоўскага ўніверсітэта, дзе і працаваў у 1917—1927 у Лабараторыі зоапсіхалогіі Наркамата асветы Расіі (з 1925, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі іянізацыі з 1931), загадчык лабараторыі Упраўлення будаўніцтвам Палаца Саветаў.

У 1939 абраны ганаровым прэзідэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялагічнай фізіцы і касмічнай біялогіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мемарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобелеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэння на Нобелеўскую прэмію «з этычных матываў».


З жонкай Нінай Энгельгард
У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лагерах Свярдлоўскай вобласці Расіі і Казахстана. Рэабілітаваны ў 1958, пасля чаго вярнуўся ў Маскву.

Навуковыя працы па даследаванні ўплыву касмічных фізічных фактараў і ўздзеяння паветраных іонаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасць паміж цыкламі сонечнай актыўнасці і многімі з'явамі ў біясферы.




Аўтар успамінаў «Усё жыццё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).


Кабінет навукоўца ў Калужскім музее
Памёр 20 снежня 1964 г.у Маскве, пахаваны на Пятніцкіх могілках.


вторник, 12 сентября 2017 г.

НЕПРЫКАЯНЫ 
 
                        КАРОЛЬ


Рэч Паспаліта памірала...
Кароль патрэбны пазарэз!
Шаноўных шляхціцаў нямала,
І кожны к ёй са шлюбам лез!

СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАНЯТОЎСКІ:


Я мецэнат, і філянтроп,

І сябраваў з Вальтэрам...
Жечь Паспаліту ня збярог
Распалася, халера!

Бо нарадзіўся на мяжы,

І быў ліцвінам у сэрцы...
Нічым у жыціі не даражыў
Ажно да самай смерці...

Мая труна, як быццам  чёлн, 

Прыплыла да Радзімы...
"Версаль", убраны кумачом, -
Гаротная карціна...

Разрабавалі крыпту ўшчэнт,

Цвікоў і тых нястала...
Ці я кароль, ці інсургент?
Зрабіў для Польшчы мала?..

А рэшткі костак і плашчу

Патрапілі ў Варшаву...
(Чые там косткі, я маўчу),
Бо крыўдна за дзяржаву...

Я - непрыкаяны кароль,
Радзіму я прафукаў...
Не сыпце мне на рану соль:
Што засталося ўнукам?!

У душы прыватны чалавек,
Гурман і сласталюбец...
Кароль апошні я навек,
За што мяне ня любяць?

Мой чэрап нават быў мячом

У воўчынскіх падлеткаў...
Каваль у кароне з кумачом
Плясаў, гавораць сведкі...

І косткі ў Воўчыне ляжаць,

На могілках вясковых...
Бо мне ў Вавель не збяжаць,
Тутэйшы, права слова!..

Рэч Паспаліту, як пірог,

Разбілі на кавалкі...
І іншаземец сквапны мог
Куснуць ці  з'есці цалкам!

Казлом адпусту стаў кароль,

Паны ўмылі рукі...
Дык сыпце мне на рану соль, 
Прабачце мяне, унукі!

Стасік баязліва ступаў па падлозе. Пад нагамі раз-пораз шнарылі залатыя рыбкі. Там віравіла асаблівае жыццё... А зверху важна хадзілі вяльможы - госці бацькоў... Пілі шампанскае, размаўлялі, танчылі...

Маленькага паніча не цікавілі гэтыя размовы, яго больш хваляваў касцюмчык з карункавымі манжэтамі і жабо... Ён крадком глядзеўся ў люстэркі і аглядаў прыгожых маладзенькіх паненак...

Чацвёрты сын ганарыстай Канстанцыі Чартарыйскай і кракаўскага каштэляна Станіслава Панятоўскага быў прыгожым анёлам, цікавіўся мастацтвам, вывучаў мовы і не атрымаў у спадчыну амбітнасці сваіх продкаў. Праўда, у сям'і існавала легенда, што нованароджанаму князю варажбітка наканавала быць каралём. Але падлетак успрымаў яе як дзівосную казку...

Чаго не скажаш пра ягоную матухну... Яе славалюбства ня ведала межаў. Канстанцыя выхоўвала сваіх сыноў для стальца, бачыла на іх галовах кароны, марыла пра бязмежную ўладу...


Кацярына Вялікая
Як не дзіўна, Гасподзь пачуў гэтыя малітвы... Спачатку малады князь падарожнічаў па Эуропе, дзе набыў абажанне шматлікіх жанчын, потым апынуўся у пасольстве ў Пецярбурзе, стаў каханкам вялікай княгіні Кацярыны, а праз яе ложак - каралём Рэчы Паспалітай... Вядома, сваяка падтрымаў і магутны род Чартарыйскіх...



Па волі року мяккацелы бесхарактарны сьпешчаны паніч раптоўна ўзначаліў складаную дзяржаву ў складаны час яе існавання...

Станіслаў Аўгуст быў ня пазбаўлены розуму, талентаў, валодаў шматлікімі мовамі, перапісваўся з Вальтэрам... Але краіна у той час мела патрэбу не ў філосафах і мецэнатах, ёй патрэбны быў кароль-ваяр, свой Вітаўт, каб адстойваць незалежнасць і годнасць. 

Панятоўскі жа быў марыянеткай у руках былой каханкі, нават рэформы, якія ініцыяваў сам, не здолеў давесці да канца. Любоўныя інтрыгі займалі ўвесь час караля, ён любіў раскошу, паляванне ў Белавежскай пушчы, быў гурманам... І без ваганняў згадзіўся на падзелы Рэчы Паспалітай, хвалюючыся толькі пра асабісты дабрабыт. Нават казаў, што, калі яму пакінуць зямлю памерам са шляпу, яго гэта задаволіць...


 Адракаючыся ў Гародне ад улады, Станіслаў плакаў ад бяссілля і ганьбы, як жанчына... А потым прыняў прапанову імператара Паўла і пасяліўся ў Мармуровым палацы ў Пецярбурзе. Павал нават лічыў яго сваім бацькам...


Кароль быў асветнікам. Ён развіваў у краіне мастацтва і культуру. Намагаўся адкрыць акадэміі мастацтва, навукі і літаратуры. Клапаціўся пра развіццё прамысловасці, праводзіў прававыя рэформы. Па ягонаму загаду гарадзенскі стараста Антоні Тызенгаўз адкрываў  пад Гародняй шматлікія мануфактуры. Але ўсе намаганні караля былі марнымі...

На смяротным ложку

Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі знянацку памёр у Расіі і быў пахаваны у Свята-Кацярынінскай каталіцкай царкве. А ў 1938 годзе па загаду Сталіна ягоныя 
Месца пахавання у Св.Кацярынінскай царкве
парэшткі былі перавезеныя на радзіму - у Воўчын, які ў той момант ужо быў часткай Савецкай Беларусі. І пахаваныя ў крыпце касцёла Святой Тройцы...


І вось тут пачынаецца самае цікавае. Уявіце сабе карціну... Ноч. Воўчынскія могілкі. Нехта, крадучыся, нясе ў руцэ звычайнае жалезнае вядро. Потым рые ямку, дастае з вядра косткі і закапвае іх у зямлю. Косткі не сабачыя, а чалавечыя. Яны аддадзеныя зямлі па хрысціянскіх звычаях... А сведка - толькі ясны месяц...

У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага веку ксяндзу Казіміру Свёнтаку ананімна паведамілі, што на Воўчынскіх могілках спачываюць косткі апошняга караля Рэчы Паспалітай. Ананім быў гатовы паказаць магілу караля. Але ксёндз ці то не паверыў, ці то зрабіў выгляд, што не паверыў. І лёс каралеўскіх костачак доўгія гады нікога не хваляваў... Пасля Айчыннай вайны крыпту з прахам канчаткова разрабавалі...

У  90-х гадах мінулага стагоддзя палякі апамяталіся і вырашылі затрабаваць парэшткі свайго караля, каб перазахаваць іх у Варшаве. Гонару быць пахаваным у каралеўскім Вавеле ў Кракаве ён так і не ганараваўся.

Асабістая камісія сабрала тое, што засталося пасля разрабавання крыпты, і павезла на экспертызу. Выявілася, што не захавалася ніводнай цэлай чалавечай косткі, а знойдзеныя фрагменты... належалі птушкам. Але ўдавацца ў дэталі ніхто не стаў... І каралеўскія парэшткі шчасна апынуліся ў Польшчы. Траецкі касцёл у Воўчыне, дзе яны знаходзіліся, нядаўна адрэстаўравалі таксама палякі...




Павучальная гісторыя... Непрыкаяны кароль нават пасля смерці не мог знайсці прытулак... Абедзве радзімы, быццам мачыхі, адпіхвалі непажаданую асобу караля... Які вінаваты толькі ў тым, што не нарадзіўся правіць. Што стаў казлом адпусту ў палітычных гульнях вялікіх дзяржаў. І, што граху таіць, закладнікам сваёй шчодралюбнай натуры... Аднойчы ён нават скраў прыгожую сялянку ў князя Агінскага, стаўшы ягоным ворагам...

Але інтрыга ў тым, што апошні кароль Рэчы Паспалітай насамрэч паходзіць з дробнай беларускай шляхты. Ягоны дзед нават прынцыпова пісаў сваё прозвішча праз "у нескладовае". Менавіта таму Станіслаў Аўгуст стараўся не згадваць пра сваё паходжанне...

Не тое ліцвін, не тое паляк, Панятоўскі быццам сядзеў на двух крэслах. Ласкавае дзіцё дзвюх матак смокча, кажуць людзі. Нашаму каралю не пашэнціла: абедзве радзімы спачатку адракліся ад яго, а потым фармальна паклапаціліся пра падабаючы ягонаму статусу прыстанак...

 Д А ВЕ Д К А  
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - (17 студзеня 1732, Воўчын  12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (17641795).
У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкуюканфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб'яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.
Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародніпрыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.
Памёр у 1798 ў Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.