воскресенье, 26 февраля 2017 г.


              БАЁЎ ЗАВАДАТАР -
ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР

Дзяўчына на кані з уласнай зброяй,
Ліцвінка з галавы да самых пятаў...
Карункавы каўнерык вінаваты -
Какецтва ўласцівае герою.


Яна ўсяго ж жанчына ў воўчай шкуры,
Якую начапіла мімаволі,
Дзявоча сэрца корчыцца ад болю,
Пакутвае і прагне авантуры.

Не Жана Д'Арк прачнулася знянацку,
Драпежная ліцвінка тут куражыць
І за сабой у бой вядзе адважна!
Скарынкай хлеба дзеліцца па-брацку...

Яна - як сымбаль мары аб свабодзе,
Як крылы белыя нястомнай  той арліцы...
Ліцвінскі эпас - моцная крыніца -
Ніколі не згасае ў народзе.


Завітак наравісты, вусны, шыя
Як лебедзь выплывае перад намі...
Спрадвечнае ў грудзях ліцвінкі пламя -
Каханне да Радзімы як стыхія...


Паляванне, коні, стрэльбы, шпагі - атрыбуты мужчынскага жыцця - з маленства атачалі гэтую свавольную паненку. Яна валодала імі, як сапраўдны ваяр. І марыла не аб ляльках і анучах, як любая паненка яе кола. А аб бітвах за Айчыну...

Маленькая хударлявая дзяўчынка "галасіла" як дасведчаная жанчына. І ў гэтым мастацтве "галашэння" выяўлялася дваістасць яе натуры - далікатна-жаноцкай і стаічна-мужчынскай. У паненкі Плятар было адзінае каханне на ўсё жыццё...

 «Спеў гэты жаласны, тужлівы, горкі, выкліканы сардэчным болем, імправізаваны з канкрэтнай нагоды, падобны на выццё, якое нельга перадаць», - апісваў уражанні адзін з сяброў Эміліі. І дадаваў: «Яна... першая з запалам, уласцівым чуламу і шляхетнаму сэрцу, аддалася душой беларускаму люду, добра бачыла яго бяду і спачувала яму... Яна збірала і спявала беларускія народныя песні... Слухаючы гэтыя песні, сама спрабавала складаць нешта ім падобнае. На фартэпіяна яна ўмела вельмі выразна перадаць і зухаватасць, і тугу народных матываў, і нават тэмбр сапрана-жалейкі і баса-дудкі»...

Але, музіцыруючы і танчачы на балях, шляхцянка Эмілія была у думках далёка ад сваіх кавалераў...


 «Пані Эмілія Плятэр, дачка графа Плятэра, афіцэрская змейка! Чатырох паручнікаў засушыла, генерала, камандуючага крэпасцю, зрабіла трубадурам, увесь штаб другой дывізіі зачаравала, а цяпер артылерыйскага капітана, барона, гатуе сабе, галубочка, на мужа», - ліхасловілі сучаснікі. Насамрэч Эмілія кахала барона Дальвінга, усё ішло да вяселля...

Але смерць маці і пачатак паўстання у Варшаве спынілі ідылію. А, можа, паспрыялі таемнаму сапраўднаму каханню дзяўчыны да сваёй Радзімы. Выхаваная на Шылере і Гётэ ідыялістка марыла працягнуць справу Касцюшкі, адрадзіць Рэч Паспалітую... Сапраўдная ліцвінка была гатовая ўзяць у рукі замест пяльцаў і веера зброю... 


У маладой шляхцянкі на літаграфіі зусім не ваярская знешнасць. Маленькі носік, пульхныя шчочкі, выпешчаныя ручкі. Ёй бы дарэчы прыгожая сукенка... І толькі прымхлівы завітак выдае ганарысты нораў...

«Невысокая, бледная, не прыгажуня, але акруглага, прыемнага, сімпатычнага твару, з блакітнымі вачыма, добра складзеная, але не моцнай формы; была сур’ёзная, больш строгая, чым абаяльная ў паводзінах, мала размаўляла і адным поглядам быццам выклікала да сябе належныя адносіны»,  - характарызуе таварыша па зброі Ігнат Дамейка, які змагаўся поплеч з Эміліяй.

Сурдут з чырвоным каўнерам, мужчынская фуражка, шырокія порткі, кінжал, пісталет, добрая пастава на кані. Ну чым не ваяр інсургентаў? Толькі карункавы каўнерык ды срэбныя шпоры на боціках - адмысловы шык капітана Плятэр...

Нарадзіцца ў Вільні у высокаадукаванай ліцвінкі Ганны Моль і графа Казіміра Плятэра - гэта ўжо знак звыш. Да таго ж дзяўчынка была здольнай і кемлівай, з высакароднай душой...

Калі бацькі разышліся, ёй з маці давялося жыць у  маёнтку цёткі Ліксна каля Дынабурга.


Вялікая бібліятэка і беларуская прырода спрыялі выхаванню незвычайнай ліцвінкі. Да таго ж вакол не было дзяўчынак, Эмілія сябравала са стрыечнымі братамі. І канкуравала з імі ў мужчынскіх захапленнях: коннай язде, паляванні, фехтаванні, стральбе...


Даведаўшыся пра паўстанне ў Варшаве, юная патрыётка вырашыла: час надыйшоў! Далой цацкі і жаночыя сантыменты! Радзіма кліча! 

Яна выступае з прамовай у мястэчку Дусяты. «Няхай жыве графіня Эмілія! Няхай жыве наша ясная паненка!» - вітаюць яе людзі.  У атрад Плятэр уступілі 280 стральцоў, 60 вершнікаў і некалькі сот касінераў...

Уперад! На Дынабург! Але сілы былі няроўныя. Пасля некалькіх паспяховых баёў паўстанцы адступілі. Рэшткі атрада Плятэр увайшлі ў корпус генерала Караля Залускага, а потым - генерала Хлапоўскага. 


Дзяўчына, выпешчаная як паненка, становіцца сапраўдным ваяром. Змагаецца ў першых шэрагах пад карцечным агнём. Калі пад адважнай ліцвінкай забіваюць каня, знаходзіцца рыцар - маёр Станіслаў Мацэвіч. Рызыкуючы сабой, ён прарываецца да Эміліі і ратуе яе, пасадзіўшы на свайго каня...


Усё, як у лепшых рамантычных раманах. Але, у адрозненні ад іх, тут ільецца сапраўдная кроў. «Высокай мужнасцю і адвагай вызначыўся капітан Эмілія Плятэр», - пахваліў дзяўчыну Хлапоўскі.

Зрынутыя паўстанцы крочаць у Прусію, каб здацца. «Лепей было б памерці са славай, чым скончыць такім ганебным прыніжэннем», - заявіла Эмілія. - Што да мяне, дык пакуль чую іскру жыцця ў грудзях, буду біцца за Айчыну!»

Яна вырашыла ў суправаджэнні сяброў рушыць да Варшавы, каб змагацца да канца. Але па дарозе захварэла. Яе прытулілі ў вёсцы Юсцінава, што ў Сейпенскім павеце, у доме шляхціца Ігната Абламовіча. 


Тут, у маленькім пакойчыку, пад чужым прозвішчам, сярод малавядомых людзей скончылася гэтае кароткае феерычнае жыццё. Апошняй кропляй стала параза паўстання ў Варшаве.
"Няма чаго жыць", - сказала Эмілія. Бо жыццё для яе было самаахвярай у імя адзінага сапраўднага кахання.


                    Д А В Е Д К А


Эмілія Плятэр (13 лістапада 1806, Вільня, Расійская імперыя — 23 снежня 1831, вёска Юсцінава, Сейненскі павет, Расійская імперыя) — прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў.

Вырасла ў маёнтку Ліксна Дынабургскага павета Беларуска-Віцебскай губерні, дзе цікавілася і збірала беларускі фальклор. Падчас паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, удзельнічала ў некалькіх баях, атрымала званне капітана ў паўстанцкіх войсках. Пад канец паўстання яна захварэла і памерла ў маёнтку польскага шляхціца. 

Клемаціс Эмілія Плятэр
Нягледзячы на тое, што яна не прымала ўдзелу ў якіх-небудзь значных бітвах, яе гісторыя атрымала шырокае распаўсюджанне і натхніла шэраг літаратурных і мастацкіх твораў. Лічыцца, што яе постаць увасабляе падвойны пратэст: як супраць іншаземнага прыгнёту, так і супраць традыцыйнай жаночай ролі. З'яўляецца нацыянальнай гераіняй Польшчы, Беларусі і Літвы, былых частак Рэчы Паспалітай.

 

Помнік у Капчамесцісе
Смерць Эміліі Плятэр атрымала шырокую агалоску ў польскамоўнай прэсе, што спрыяла росту яе славы. Плятэр стала адным з сімвалаў паўстання. Гэты сімвал, дзяўчынка, якая змагаецца за сваю Радзіму, набыў вялікую папулярнасць на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, а таксама і за мяжой. Адам Міцкевіч увекавечыў Эмілію ў сваёй паэме «Смерць палкоўніка». 

вторник, 14 февраля 2017 г.



                   







                СТРАЧАНЫ РАЙ

Гэтую сумную гісторыю распавёў стары хворы вецер, які прылёг пагрэцца на падваконьні...

 Здарылася яна вельмі даўно. У тыя часы, калі людзі яшчэ жылі ў раі, і калі Гасподзь яшчэ толькі спрабаваў ствараць людзей і таму надзяліў іх цудоўным дарам «дабудоўваць» сябе, абменьваючыся любой часткай цела, прымяраючы жэсты, ўсмешкі, голас. Толькі сэрца заставалася недатыкальным. Пад пагрозай вечнага выгнання нават маці не магла аддаць яго хвораму дзіцяці ...


Жыў на свеце малады паэт. Ён так любіў адзіноту, што пасяліўся далёка ў гарах, у старой пячоры. Ён піў мёд з свяшчэннай крыніцы, вадзіў сяброўства з ветрам і маланкай, цураючыся людзей.

Толькі раз у годзе юнак спускаўся ў даліну. І тады ўсе людзі кідалі свае справы, каб паслухаць дзівосную музыку ягонай прамовы...

Ледзьве ён пачынаў, як усе слухалі яго ў цішыні, перапоўненыя салодаснага захаплення. Не сьпявалі птушкі, не шумела лістота, замірала вада ў рацэ, і нават вецер стрымліваў сваё дыханьне. Само рэха ня вырашалася ўтарыць юнаку ...

Потым жыццё вярталася ў сваё рэчышча, а юнак, выпіўшы келіх віна, сыходзіў далей да аблокаў. Усе самыя выдатныя панны былі закаханыя ў паэта. Яны прасілі яго застацца, прапаноўваючы сябе ў ўзнагароду. Але, на жаль, юнак не змяняў сваёй адзіноце, якая і была яго сапраўднай каханай. 

Паэта любілі і ненавідзелі. Злыя языкі пагаворвалі, што ён прадаў душу за несмяротныя радкі, каб валодаць сэрцамі людзей. Што юнак п'е змяіную кроў і есць забароненыя плады, каб зачароўваць сваёй паэзіяй душы. Паэт быў вышэй гаворкі. І ўсё далей і далей сыходзіў у сваю адзіноту, ратуючыся ад дакучлівай цеплыні ...


І вось аднойчы ён захварэў і спусціўся ў даліну, каб папіць гаючай вады ў каралеўскім садзе. Тут ён упершыню ўбачыў Каралеву, якая самотна жыла ў закінутым замку. Кароль-бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім дзяўчынкай. Нямала рыцараў дамагаліся яе рукі, кідаючы да яе ног замкі і жыцця.
Нямала юнакоў крадком уздыхалі па ёй. Але ў параўнанні з бацькам, усе яны здаваліся ёй нявартымі кіраваць краінай і валодаць яе сэрцам.

Ніхто і ніколі ўжо не даведаецца, што адбылося ў той дзень, і пра што гутарылі каралева і паэт. Але з тых часоў юнак ўсё часцей і часцей спускаўся ў даліну. А Каралева ўпершыню за многія гады загадала падняць аканіцы ў сваёй спальні. Ніхто не ведаў, што адбывалася за сценамі замка.Па каралеўству поўзалі атрутныя чуткі і плёткі, наровячы ўджгнуць умілаваных.

 Але каралева і паэт нічога вакол не заўважалі. Яны так прагна спяшаліся спазнаць адзін аднаго, быццам да эшафота засталіся лічаныя хвіліны.


У адзін з восеньскіх дзён, калі умілаваныя сядзелі на лаўцы саду, падобныя здалёк на дзіўных птушак, паэт асуджана прызнаўся Каралеве:

- Прабач, што схаваў ад цябе сваю тайну. Маці маёй была белая арліца. Таму ў грудзях маіх б'ецца жалезнае сэрца, якое не ведае ні жалю, ні кахання. Я не ўмею лятаць. Мой лёс - вышыня адзіноты. Я не магу быць увесь час з табою. Я павінен сыходзіць, каб вяртацца ...




- Мне няма чым дыхаць без цябе, - проста сказала Каралева.


- А я пакіну табе свае сны. Калі пачнеш задыхацца, проста нырні ў іх з галавой і адразу стане лягчэй. У гэтых снах - паветра маёй фантазіі і натхнення. Аднаму з іх я даў мянушку «дэльфін». Гэта - мроі наяве, у якіх мы зліемся, нават не дакранаючыся адзін аднаго ...

З тых часоў паэт сыходзіў і вяртаўся. А Каралева раставала на вачах і зноў апусціла аканіцы. Ёй заставалася жыць зусім няшмат, калі пасыльны-вецер прынёс паэту сумную вестку. І тады юнак запрог вецер і віхрам памчаўся да каралеўскага замку.


- Хочаш, я вырву з грудзей гэты кавалак металу - і застануся навекі побач з табой?!! - параненым зверам прастагнаў ён, убачыўшы на ложку бледную Каралеву.

- Але тады ты проста памрэш, - прашаптала яна. - Давай абмяняемся сэрцамі. Я адагрэю тваё ў сваіх грудзях.

- І табе не страшная божая кара? - здзівіўся юнак.

- За вечнае падарожжа з табой я гатовая аддаць жыццё ...


Каралева аслабіла гарсэт. Юнак расшпіліў кашулю. Яны дакрануліся адзін да аднаго - і стаялі так цэлую вечнасць, азораныя незямным ззяннем ... І кожны адчуў, як запалілася ў грудзях новае сэрца ...

Але ледзь адбыўся цуд, як з умілаваных спалі белыя адзежы.

- Нічога не бойся, - сказаў паэт. Потым падхапіў Каралеву на рукі і, несучы яе як пярынку, назаўжды пакінуў зямны рай ...

На гэтых словах лядашчы вецер (той самы пасыльны) зьмежыў вочы і заснуў... Не трэба будзіць старога. Як вядома, гэтая гісторыя бясконцая і будзе паўтарацца тысячы разоў. Інакш навошта нам дадзеныя сэрцы? .

четверг, 2 февраля 2017 г.


                  
       СМІЛАВІЦКІ
   "ТРЫБУШЫЦЕЛЬ"



Ці з'есці, ці намаляваць
Тых селядцоў амаль драпежных?
Дрыжаць, дабраўшыся да ежы...
І зноўку фарбамі пуляць!


У брудным прывідным святле
Трыбушыць птушак да знямогі...
Іх пер'е, галавы і ногі
Глядзяцца добра на стале...

Вам брыдка, пахне трыбухой
Ад тых карцін, што піша Суцін?
Чырвоны колер каламуціць,
І рвецца страўнік на пакой?


Вас ванітуе ад мастацтва
І цяжка потым вам заснуць?
У пекла чэрці валакуць
Вар'ята з вульевага брацтва?..




Але цікаўнасць не загана,
Глядзіце - туша ў крыві...
І колькі хочаш тут раві,
Сякеру не спыніць тырана...

Як бойня нашае жыццё...
І пэндзаль лёсу няўмольны
Мастак адлюстраваў міжвольна
Крывавым мясам і піццём...

І стогн спыніўся ў грудзях,
Гатовы разарвацца крыкам...
Не напалохаць зверскім рыкам
Адвечны чалавечы жах...

Глядач стаіць амаль нямоглы...
Агонь з палотнаў жжоць знутры...
А ўсё ж, згадзіцеся, сябры,
Што геній Суціна ад Бога...

Чаму два выбітных мастака - Анры Тулуз-Латрэк і Хаім Суцін - нібы выварочвалі свет навыварат? Адзін быў калекам і ператвараў сваю пачварнасць ў гратэскавы фэтыш. А другі - духоўна надламаны, галодны і ўбогі - перанёс свае пакуты ў мастацкую плоскасць. Суцін нібы "трыбушыў" жыццё, адчыняючы яму на сваіх палотнах "кроў" ...


Глыбокі крывава-чырвоны - вось асноўны колер яго светаўспрымання. 
Вывернутыя тушы, крывавыя гладыёлусы, жанчына-вамп у чырвоным - немагчыма адарваць погляд.

Яны прыцягваюць,
ап'яняюць, выклікаюць экстаз! 
Але Суцін наўрад ці заігрывае з гледачом. Ён пагружаны ў сябе, нікога не заўважаючы, голы кладзе крывавыя дзёрзкія мазкі на палатно ...

Менавіта такім яго аднойчы засьпеў у майстэрні Мадэльяні. Хаім спаслаўся на тое, што беражэ вопратку. Быццам з карціны і сапраўды можа хлынуць кроў ... (На самай справе рэчы былі путамі, якія абмяжоўвалі абсалютную свабоду мастака).



О, ён загадвае сваімі вобразамі, прасторай і нават часам! Бунтуючыя пейзажы са скрукаванымі  дрэвамі і дамамі - гэта тайфун, смерч!

Верагодна, ён употай трыумфаваў,
 што можа выклікаць 
стыхію адным рухам пэндзля...


Хваравіты запал да тушаў, вантробаў, самай смерці - ня эпатаж вялікага мастака, не піар. А, хутчэй за ўсё, усё тое ж жаданне "вытрыбушыць" свет, адчуць на вуснах ягоны праўдзівы гідкі густ,
выдасканаленая цікаўнасць генія. Смяротнае вабіць. Смяротнае адштурхвае. Смяротнае натхняе ...

Тата Барух, штабнуючы дзень і ноч на швейнай машынцы, каб пракарміць вялікую сям'ю, скоса паглядаў на сына. Беднаму габрэйскаму юнаку на родзе напісана шукаць "хлебную" прафесію - настаўніка, лекара, краўца, кухара, у рэшце рэшт. А сын толькі і робіць, што перакладае дарагую паперу і фарбы. А аднойчы ўздумаў намаляваць партрэт рабіна. Сын рабіна, мяснік, жорстка збіў мастака. Але няма ліха без дабра. Атрымаўшы кампенсацыю, Хаім адправіўся вучыцца ў Віленскую мастацкую школу.


Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/213952.html
Ну, а потым, вядома ж, у Парыж!

Вулей
Там, у знакамітым "Вуллі" ужо абгрунтаваліся суайчыннікі. Аднакашнікі па Віленскай школе - Міхаіл Кікоін з  Рэчыцы Гомельскай губерні і Павел Крэмень з Жалудка. Верныя літвінскаму братэрству, яны трымаліся разам, дапамагаючы адзін аднаму выжыць...


Мадэльяні
Жудасныя ўмовы побыту не палохалі Хаіма. Ён мог вучыцца ў Шагала. Сарамлівага неабчасанага беларускага хлопца узяў пад апеку дэндзі Мадыльяні...



Спачатку "вульеўцы" глядзелі на яго, як на дзіўны асобнік. Прыпахнены эстэт Мадыльяні вараціў нос ад прыкрай сумесі пахаў селядцоў і падалкі, якая літаральна прахарчавала пакой сябра.



Але той, не заўважаючы нічога вакол, маляваў трупікі курэй, фазанаў і зайцоў, тушы з суседняй бойні і смярдзючых селядцоў ...


Сюжэты прыходзілі да яго па начах кашмарамі, душылі, патрабуючы ўвасаблення ў маляўнічай "плоці".Ён стаў закладнікам уласнай жорсьці. Пісаў запоямі ...


Суцін адважваўся "прэпараваць" саму  смерць, каб дакапацца да жывёльных інстынктаў чалавека і падараваць яму духоўную бессмяротнасць...

Карціны былі яго хімерамі, прывідамі. Гіпертрафаваная свядомасць адбівалася ў кожнай з іх - няхай гэта будзе партрэт, нацюрморт альбо пейзаж - апакаліпсісам і надзеяй.


Скажоныя асобы і прадметы былі гратэскам, пратэстам, выклікам мяшчанскай маралі. Хаос - стваральнікам новай рэальнасці. А фарбы - ваярамі, якія разбураюць існуючыя каноны ...

Гэта быў утапічны свет Суціна. Не толькі знаўцы мастацтва, але і сам ён мала вывучаў яго. Проста тварыў, кайфаваў, піў віно і амаль што ня разменьваўся на жанчын. Быццам ведаў, што часу адпушчана мала ...



Суцін. Партрэт Мадэльянb
Арыстакрат Тулуз-Латрэк сябраваў з прастытуткамі і маляваў іх. Пустэльнік Суцін меў зносіны з таннымі натуршчыцамі. Ён не спакушаўся наконт сваёй знешнасці.

Аўтапартрэт


З люстэрка на яго нязменна вытарэшчваўся субьект з патлатымі валасамі, разадзьмутымі ноздрамі, тоўстымі чырвонымі вуснамі і падпаленымі вачыма. Праўда, Мадыльяні ўсё ж напісаў ягоны праўдзівы пяшчотны партрэт ...

Спазнаўшы галечу, пазбаўлення і голад, смілавіцкі самародак не імкнуўся да багацця або багемнага жыцця. Неахайна апрануты, сарамлівы, не ўмеў нават распарадзіцца нечаканым "казачным" ганарарам за карціны, якія скупіў ў яго "оптам" эксцэнтрычны амерыканец Альбэрт Барнс. «Нарэшце прывялі да мяне яго - п'янага, хворага, няшчаснага,  - бессаромна выхваляўся дзялок ад мастацтва. - І я ўгаварыў яго за дробязь аддаць усё, уключаючы нават тыя пяць карцін, якія ён збіраўся спаліць! » (Пасля Барнс вельмі ганарыўся карцінамі Суціна і выставіў іх побач з працамі Рэнуара, Пікаса і Мадзільяні ў галерэі свайго фонду ў Пенсільваніі). 



Пазней, стаўшы модным мастаком, займеўшы дастатак і уласную майстэрню, ён заахвоціўся да дарагіх касцюмаў, кашуляў і капелюхаў, навучыўся насіць гальштукі і запанкі. 
Але так і застаўся ў душы неахайным правінцыялам, сэнс жыцця якога быў у бясконцым маляванні...

Мастацтвазнаўца Фальк  так апісваў свой візіт у кватэру Суціна: «Дзверы не зачынены. У першым пакоі адкрыты чамадан на падлозе і куча бруднай бялізны. У другім - выдатны старадаўні стол чорнага дрэва, тры бляшанкі з-пад кансерваў. У трэцім пакоі раскошны ложак з бруднай-прыбруднай карункавай бялізнай. На ёй спіць Суцін пад атласнай ірванай коўдрай нябесна-блакітнага колеру. Больш нічога з рэчаў. На падлозе каля ложка расцелена газета, і на ёй ягоныя касцюмы ..."

Вось такі мінімалізм у побыце. Смілавіцкі дзікун, жывучы у парыскай кватэры, так і не навучыўся нават карыстацца ваннай і тэлефонам. Але ужо, пэўна, нарэшце адкарміўся...

Вы думаеце, з-за чаго селядцы на ягоных нацюрмортах як жывыя? Ды ён маляваў іх, скачучы ад пажадлівасці: так хацеў з'есці. Мастак Талаў, які нейкі час  жыў з Суціным, успамінаў: «Перш, чым з'есці прынесеную з крамы ежу, ён прымаўся за нацюрморт і пакутваў, разрываючыся ад голаду, пажыраючы яе толькі вачыма, не дазваляючы сабе да яе дакрануцца, пакуль не скончыць працу. Ён станавіўся апантаным, сліны цяклі ў яго пры думцы аб  «каралеўскім абедзе» ...


А можа, справа не толькі ў голадзе? Дзесяты дзіця ў сям'і беднага габрэйскага краўца памятаў дэлікатэс свайго дзяцінства. Бо для бедных беларускіх габрэяў-


мастакоў "парыскай школы", у тым ліку Шагала і Суціна, гэта была амаль што культавая ежа. Французскі худы селядзец, вядома, не параўнаць з тоўстым  смілавіцкім з бочкі. Але голад, нават у імя мастацтва, ня цётка...

Ад пастаяннага недаядання ў мастака развілася язва страўніка. Але яшчэ большай боллю была для яго недасканаласць свету.


Ранімы мастак не грэбаваў прыносіць у майстэрню трупікі дохлых курэй і птушак. Гэтая "натура" натхняла яго хваравітае ўяўленне. Фатальнасць смерці прыводзіла ў экстаз. Ён тварыў, ня чуючы і не бачачы нічога вакол, да знямогі ...
Падчас вайны Суцін раздорваў свае карціны французскім фермерам. За імі палявалі, каб знішчыць, нацысты. І не толькі таму, што Хаім быў габрэем. Верагодна, адкравенне суцінскіх карцін, их крывава-чырвоны колер асацыяваліся з апакаліпсісам, вобразна агалялі зверствы фашызму.

У акупаванай Францыі Хаім хаваўся ад усіх, нават фарбы яму купляла знаёмая акторка. І памёр ад перытаніту з-за небяспекі рабіць аперацыю ў парыскай клініцы. А, можа быць, уражлівая натура мастака, так доўга гуляючага са смерцю, не вытрымала падарожжа праз мяжу ў катафалку ... За труной  смілавіцкага генія ішоў толькі адзін чалавек. Пабла Пікаса ...




А карціны Суціна, нібы вырваўшыся з доўгага палону, пайшлі гуляць па прыватных калекцыях, музеях і дарагіх аўкцыёнах. Іх набывалі арабскія шэйхі, сям'і Чапліна і Расселіні.
Нават Пабла Пікаса купіў і павесіў у сваёй майстэрні карціну Суціна «Парыж ноччу» .

Паколькі Хаім не мог толкам растлумачыць, дзе знаходзяцца Смілавічы, то казаў, што родам з Вільні, якая была на слыху ў кожнага цывілізаванага
эўрапейца. 

Смілавічы
Літоўцы лічаць мастака "сваім", расейцы таксама. А праўда ў тым, што Хаім Суцін быў габрэем з беларускімі каранямі ... І, можа, таму так любіў сваю майстэрню, вокны якой выходзілі на Сену, нагадваючы яму родную Дзвіну ...


Вы стаіце каля нацюрморту з худымі неапетытнымі селядцамі  і глынаеце сліну?

Нацешыўшыся духоўнай ежай, абавязкова зазірніце ў Смілавічы, каб паспытаць традыцыйных селядцоў з бочкі. І ацаніць гасціннасць землякоў геніяльнага мастака.



Неяк ў Суціна спыталі:
- Вы ж жылі цяжка, пэўна, былі няшчасныя ў жыцці?
- З чаго гэта вы ўзялі? - адказаў ён. - Я заўсёды быў шчаслівым чалавекам!



Д А В Е Д К А

Хаім Суцін (13 студзеня 1893, Смілавічы — 9 жніўня 1943) — французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.
Пачатковыя ўрокі жывапісу атрымаў у Менску, пазней у Вільні. З 1913 года да смерці жыў у Парыжы (за выняткам 1919—1922 гадоў, якія правёў ва Усходніх Пірэнеях), быў блізкім сябрам Марка Шагала і А. Мадыльяні...

У Смілавічах у 2008 годзе пры садзейнічанні ЮНЕСКА створана музейная экспазіцыя «Прастора Хаіма Суціна», якая дзенічае ў будынку мясцовага дому дзіцячай творчасці.


Лютаўскія таргі 2007 года для аўкцыённага дома «Сотбіс» сталі сусветнай сенсацыяй. Самым дарагім лотам аўкцыёну апынуўся «Партрэт мужчыны ў чырвоным шаліку» Хаіма Суціна. Карціна пайшла з малатка за 17,2 мільёна даляраў. Гэта стала новым рэкордам цаны на творы экспрэсіяністаў. А ў маі 2012 года на Sotheby's яго «Пасыльны з Максіма» быў прададзены за 9,37 мільёна даляраў.


Да 2012 года на радзіме Суціна ў Беларусі не было ніводнай ягонай карціны. Карціна «Вялікія лугі ў Шартры» (меркавана 1934 г.) была набыта 8 лютага 2012 года на аўкцыёне Крысціс за 400 тысяч даляраў Белгазпрамбанкам.


У 2013 годзе Белгазпрамбанк набыў на аўкцыёне Сотбіс карціну Суціна «Ева» (прадажная цана 1.805.000 даляраў), прызнаную «самай дарогай карцінай у Беларусі».