СКУЛЬПТУРА
КАРЛА
ГІБЕНТАЛЯ
Вы бачылі калі-небудзь "Ружу Сахары"?
Гэта не кветка, а чароўнай прыгажосці крышталі - фэномэн, які дэманструе ўладу прыроды над простым мінералам гіпсам.
Сапраўды, прырода фэномэна таямнічая. І сціплы менскі лекар Карл Гібенталь знайшоў аптымальную "форму" для свайго захаплення...
У вольны час займаўся ён скульптурай -
Тым самым пальцы добра размінаў...
Урач-хірург у мастацкае той скуры
Сябе зусім утульна адчуваў...
Аднойчы бюст ляпіў сабе сам насам.
Мо, каб пазбавіцца шпітальнае нуды...
І, у натхненні, хвораму намазаў
Той кашай гіпсавай плячо ён ад балды...
Што то было - фантазія вар'ята?
Інтуітыўны выбух ці імпэт?
Але адбітак рымскага мастацтва
Імгненна абраніў аўтарытэт...
Замест калон і велічных фасадаў,
Багоў Алімпу і антычных ваз,
Ён проста стаў звычайнаю прыладай -
Бадай што сродкам лекавым для нас...
А менскі ўрач, гуляючы як быццам,
Ужываў свой метад на карысць людзей...
Так, вынаходца лекавага гіпсу -
Не Пірагоў, а Гібенталь хутчэй...
Ну, што тут скажаш, дух над усім лунае:
Натхненню навуковасць саступае...
«Тое абрэжа ногі парасяці і прышые да яго качыныя лапы, то абсекчы хвост кату з мэтай павялічыць да яго пеўневы хвост» - гэта не дзённік садыста, а ўспаміны сучаснікаў пра вопыты хірурга Мінскай лякарні Карла Гібенталя. Прадбачу енкі ахоўнікаў жывёл. Але у 1811 годзе медыцына абапіралася больш на бруталныя эксперыменты і інтуіцыю, чым на грунтоўныя веды...
Амаль што кожны з вас калі-небудзь апынаўся ў гіпсе, праклінаючы увесь свет. Цяжка, балюча, невыносна свярбіць і немагчыма пачухацца. Але толькі ўявіце сабе, што было раней, да гіпса-ката? Нязручныя часовыя прылады не дазвалялі добра замацаваць канечнасць: людзі храмалі, станавіліся калекамі... Вам цікава, як просты мінерал апынуўся на пярэднім краі палявой хірургіі?...
Ішоў 1811 год... У паветры пахла порахам. Карл сядзеў у пакоі, і, спяваючы нешта ў вус, рабіў з гіпсавай кашы бюст сябра... Ён быў не толькі добрым урачом, але і мастаком і архітэктарам...
Бюсцік атрымліваўся ладным, увечары чакала цікавае спадканне... І наш малады ўрач быў ва ўзнеслым натстроі...
У гэты момант пачуўся роў... Дзверы адчыніліся: на парозе з'явілася магутная постаць мужыка, які, гарлапанячы, трымаўся за плячо... Упалае дрэва нарабіла спраў...
Застаўся б мужык калекам, але яму пашэнціла. Гуллівы настрой хірурга падказаў простае выйсце... Тэатральным жэстам ён наляпіў пакутніку першае, што трапіла пад руку: гіпсавую сумесь для бюста... Так у жарт атрымалася першая "лекавая скульптура" у свеце...Мужык добра паспаў ноч і задаволена знік. А наш герой, пачухаўшы патыліцу, сеў за артыкул у знакаміты расейскі медыцынскі часопіс...
На стол выбітнаму навукоўцу, з брушкам і адпаведнай пыхай, трапіла праца нікому невядомага лекара з Беларусі. Ён з імпэрскім грэбаваннем без сумнення вынес рэзалюцыю, што метад Гібенталя нельга выкарыстоўваць для пераломаў трубчастых костак... І тым самым на дзесяткі гадоў затрымаў прагрэс у хірургіі...
А што жа наш Карл? З яго як быццам з гуся вада. Без усялякіх амбіцый ён пачаў выкарыстоўваць гіпс ў асабістай практыцы...
Пахла смажанай канінай, хтосці граў на гітары, гусары гулялі ў карты... Звычайная атмасфера бівака...
Карл штосці занатоўваў у дзённік, паглядаючы на хірургічную палатку воддаль, куды нядаўна прывезлі смяротна параненага Багратыёна...
Прызваны ў войска Барклая-дэ-Толі, адступаючы з ім, Гібнталь дайшоў да Барадзіно... Гэта было падобна на апакаліпсіс...
Стогны, смерць, кроў... Па локці ў крыві, без адпачынку і наркозу ампутаваў рўкі і ногі, каб выратаваць жыццё... Замест наркозу наліваў параненаму шклянку гарэлкі, пасля аперацыі - сабе...
Але і ў гэтым пекле Карл с поспехам ужываў сваю "лекавую скульптуру", каб хутчэй вярнуць у строй ваяроў...
Пасля вайны наш бравы лекар працаваў у Менску і Віцебску, ратаваў людзей ад халеры, заснаваў на Беларусі пластычную хірургію...
Ён быццам дараваў простаму мінералу другое жыццё: не будаўнічае, не мастацкае, а спачувальна-гуманістычнае, ператварыўшы яго у панацэю для людзей...
І хай гэты метад лекавання афіцыйна прызнаны за вялікім Піраговым. Паспрабуйце ўявіць сабе фантастычны "сад" гэтай гібенталевай скульптуры - дзе не форма, а змест, моц жыцця і надзея выклікаюць катарсіс.
Д А В Е Д К А
КАРЛ Філіп фон Гібенталь: (07.05.1786-1.09.1858) - хірург, доктар медыцыны (1805). Адным з першых у Еўропе ў 1812 годзе (па іншых крыніцах ў 1811 ) прапанаваў выкарыстоўваць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костак . Прапанаваў шэраг інструментаў для уралогіі. Аўтар навуковых прац па барацьбе з халерай і іншымі эпідэміялагічнымі хваробамі.
Гіпс -
мінерал з класа сульфатаў , па складзе гідрат сульфату кальцыя (CaSO 4 · 2H 2 O). Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам , а крупчастая - алебастрам .
Кудзелісты гіпс (селеніт) выкарыстоўваюць для недарагіх ювелірных вырабаў. З алебастру спрадвеку выточвалі буйныя ювелірныя вырабы - прадметы інтэр'еру (вазы, стальніцы, чарніліцы і г.д.).
КАРЛА
ГІБЕНТАЛЯ
Вы бачылі калі-небудзь "Ружу Сахары"?
Гэта не кветка, а чароўнай прыгажосці крышталі - фэномэн, які дэманструе ўладу прыроды над простым мінералам гіпсам.
Сапраўды, прырода фэномэна таямнічая. І сціплы менскі лекар Карл Гібенталь знайшоў аптымальную "форму" для свайго захаплення...
У вольны час займаўся ён скульптурай -
Тым самым пальцы добра размінаў...
Урач-хірург у мастацкае той скуры
Сябе зусім утульна адчуваў...
Аднойчы бюст ляпіў сабе сам насам.
Мо, каб пазбавіцца шпітальнае нуды...
І, у натхненні, хвораму намазаў
Той кашай гіпсавай плячо ён ад балды...
Што то было - фантазія вар'ята?
Інтуітыўны выбух ці імпэт?
Але адбітак рымскага мастацтва
Імгненна абраніў аўтарытэт...
Замест калон і велічных фасадаў,
Багоў Алімпу і антычных ваз,
Ён проста стаў звычайнаю прыладай -
Бадай што сродкам лекавым для нас...
А менскі ўрач, гуляючы як быццам,
Ужываў свой метад на карысць людзей...
Так, вынаходца лекавага гіпсу -
Не Пірагоў, а Гібенталь хутчэй...
Ну, што тут скажаш, дух над усім лунае:
Натхненню навуковасць саступае...
«Тое абрэжа ногі парасяці і прышые да яго качыныя лапы, то абсекчы хвост кату з мэтай павялічыць да яго пеўневы хвост» - гэта не дзённік садыста, а ўспаміны сучаснікаў пра вопыты хірурга Мінскай лякарні Карла Гібенталя. Прадбачу енкі ахоўнікаў жывёл. Але у 1811 годзе медыцына абапіралася больш на бруталныя эксперыменты і інтуіцыю, чым на грунтоўныя веды...
Амаль што кожны з вас калі-небудзь апынаўся ў гіпсе, праклінаючы увесь свет. Цяжка, балюча, невыносна свярбіць і немагчыма пачухацца. Але толькі ўявіце сабе, што было раней, да гіпса-ката? Нязручныя часовыя прылады не дазвалялі добра замацаваць канечнасць: людзі храмалі, станавіліся калекамі... Вам цікава, як просты мінерал апынуўся на пярэднім краі палявой хірургіі?...
Ішоў 1811 год... У паветры пахла порахам. Карл сядзеў у пакоі, і, спяваючы нешта ў вус, рабіў з гіпсавай кашы бюст сябра... Ён быў не толькі добрым урачом, але і мастаком і архітэктарам...
Бюсцік атрымліваўся ладным, увечары чакала цікавае спадканне... І наш малады ўрач быў ва ўзнеслым натстроі...
У гэты момант пачуўся роў... Дзверы адчыніліся: на парозе з'явілася магутная постаць мужыка, які, гарлапанячы, трымаўся за плячо... Упалае дрэва нарабіла спраў...
На гравюры - Карл Гібенталь |
На стол выбітнаму навукоўцу, з брушкам і адпаведнай пыхай, трапіла праца нікому невядомага лекара з Беларусі. Ён з імпэрскім грэбаваннем без сумнення вынес рэзалюцыю, што метад Гібенталя нельга выкарыстоўваць для пераломаў трубчастых костак... І тым самым на дзесяткі гадоў затрымаў прагрэс у хірургіі...
А што жа наш Карл? З яго як быццам з гуся вада. Без усялякіх амбіцый ён пачаў выкарыстоўваць гіпс ў асабістай практыцы...
Пахла смажанай канінай, хтосці граў на гітары, гусары гулялі ў карты... Звычайная атмасфера бівака...
Карл штосці занатоўваў у дзённік, паглядаючы на хірургічную палатку воддаль, куды нядаўна прывезлі смяротна параненага Багратыёна...
Прызваны ў войска Барклая-дэ-Толі, адступаючы з ім, Гібнталь дайшоў да Барадзіно... Гэта было падобна на апакаліпсіс...
Інструмэнты Гібенталя |
Але і ў гэтым пекле Карл с поспехам ужываў сваю "лекавую скульптуру", каб хутчэй вярнуць у строй ваяроў...
Пасля вайны наш бравы лекар працаваў у Менску і Віцебску, ратаваў людзей ад халеры, заснаваў на Беларусі пластычную хірургію...
Ён быццам дараваў простаму мінералу другое жыццё: не будаўнічае, не мастацкае, а спачувальна-гуманістычнае, ператварыўшы яго у панацэю для людзей...
І хай гэты метад лекавання афіцыйна прызнаны за вялікім Піраговым. Паспрабуйце ўявіць сабе фантастычны "сад" гэтай гібенталевай скульптуры - дзе не форма, а змест, моц жыцця і надзея выклікаюць катарсіс.
Д А В Е Д К А
КАРЛ Філіп фон Гібенталь: (07.05.1786-1.09.1858) - хірург, доктар медыцыны (1805). Адным з першых у Еўропе ў 1812 годзе (па іншых крыніцах ў 1811 ) прапанаваў выкарыстоўваць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костак . Прапанаваў шэраг інструментаў для уралогіі. Аўтар навуковых прац па барацьбе з халерай і іншымі эпідэміялагічнымі хваробамі.
К. І. Гібенталь нарадзіўся ў Кашінскім павеце Цвярской губерні. У 1805 годзе пасля вучобы ў Гетынгескім і Марбургскім універсітэтах атрымаў ступень доктара медыцыны і вызначаны палкавым урачом ў рускую армію.Прымаў удзел у паходах і баявых дзеяннях у 1805-1808 гг.
У 1811 годзе К. І. Гібенталь прыехаў у Мінск. Працаваў аператарам і інспектарам Мінскай (з чэрвеня 1811 па ліпень 1812 года) медычнай управы. Падчас Айчыннай вайны 1812 года служыў у Першай арміі Барклая-дэ-Толі, удзельнічаў у Барадзінскай бітве. Пасля заканчэння вайны працаваў аператарам Цвярской медычнай управы.
4 верасня 1816 года К. Гібенталь пераехаў у Віцебск. У Віцебску працаваў аператарам і інспектарам Віцебскай ўрачэбнай управы. Жыў у доме, які знаходзіўся паміж цяперашнімі дамамі №4 і №8 па вуліцы Талстога .
Месца, дзе ўрач жыў у Віцебску |
4 верасня 1816 года К. Гібенталь пераехаў у Віцебск. У Віцебску працаваў аператарам і інспектарам Віцебскай ўрачэбнай управы. Жыў у доме, які знаходзіўся паміж цяперашнімі дамамі №4 і №8 па вуліцы Талстога .
24 сакавіка 1839 года ў яго просьбе К. І. Гібенталь быў звольнены з пасады інспектара Віцебскай управы і застаўся жыць у Віцебску, з'яўляўся ганаровым папячыцелем Віцебскай гімназіі (у 1845-1847 і 1853-1856 гг.) .
Памёр К. І. Гібенталь 1 верасня 1858 года.
мінерал з класа сульфатаў , па складзе гідрат сульфату кальцыя (CaSO 4 · 2H 2 O). Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам , а крупчастая - алебастрам .
Кудзелісты гіпс (селеніт) выкарыстоўваюць для недарагіх ювелірных вырабаў. З алебастру спрадвеку выточвалі буйныя ювелірныя вырабы - прадметы інтэр'еру (вазы, стальніцы, чарніліцы і г.д.).
У «сырам» выглядзе выкарыстоўваецца як угнаенне і ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці, у хімічнай для атрымання фарбаў, эмалі, глазуры. Абпалены гіпс ўжываюць для адлівак і злепкаў (барэльефы, карнізы і т. Д.), Як звязальны матэрыял у будаўнічай справе, у медыцыне. Жаўтлявыя і больш шчыльныя разнавіднасці гіпсу з'яўляюцца добрым вырабным матэрыялам. .