Image result for карл гибенталь




КАРЛ Філіп фон Гібенталь: (07.05.1786-1.09.1858) - хірург, доктар медыцыны (1805). Адным з першых у Еўропе ў 1812  годзе (па іншых крыніцах ў 1811 ) прапанаваў выкарыстоўваць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костак . Прапанаваў шэраг інструментаў для уралогіі. Аўтар навуковых прац па барацьбе з халерай і іншымі эпідэміялагічнымі хваробамі.
К. І. Гібенталь нарадзіўся ў Кашінскім павеце Цвярской губерні. У 1805 годзе пасля вучобы ў Гетынгескім і Марбургскім універсітэтах атрымаў ступень доктара медыцыны і вызначаны палкавым урачом ў рускую армію.Прымаў удзел у паходах і баявых дзеяннях у 1805-1808 гг.
У 1811 годзе К. І. Гібенталь прыехаў у Мінск. Працаваў аператарам і інспектарам Мінскай (з чэрвеня 1811 па ліпень 1812 года) медычнай управы. Падчас Айчыннай вайны 1812 года служыў у Першай арміі Барклая-дэ-Толі, удзельнічаў у Барадзінскай бітве. Пасля заканчэння вайны працаваў аператарам Цвярской медычнай управы. 
Месца, дзе ўрач жыў у Віцебску

4 верасня 1816 года К. Гібенталь пераехаў у Віцебск. У Віцебску працаваў аператарам і інспектарам Віцебскай ўрачэбнай управы. Жыў у доме, які знаходзіўся паміж цяперашнімі дамамі №4 і №8 па вуліцы Талстога .
24 сакавіка 1839 года ў яго просьбе К. І. Гібенталь быў звольнены з пасады інспектара Віцебскай управы і застаўся жыць у Віцебску, з'яўляўся ганаровым папячыцелем Віцебскай гімназіі (у 1845-1847 і 1853-1856 гг.)  .
Памёр К. І. Гібенталь 1 верасня 1858 года.