НЕПРЫКАЯНЫ
Рэч Паспаліта памірала...
Кароль патрэбны пазарэз!
Шаноўных шляхціцаў нямала,
І кожны к ёй са шлюбам лез!
СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАНЯТОЎСКІ:
Я мецэнат, і філянтроп,
І сябраваў з Вальтэрам...
Жечь Паспаліту ня збярог
Распалася, халера!
Бо нарадзіўся на мяжы,
І быў ліцвінам у сэрцы...
Нічым у жыціі не даражыў
Ажно да самай смерці...
Мая труна, як быццам чёлн,
Прыплыла да Радзімы...
"Версаль", убраны кумачом, -
Гаротная карціна...
Разрабавалі крыпту ўшчэнт,
Цвікоў і тых нястала...
Ці я кароль, ці інсургент?
Зрабіў для Польшчы мала?..
А рэшткі костак і плашчу
Патрапілі ў Варшаву...
(Чые там косткі, я маўчу),
Бо крыўдна за дзяржаву...
Я - непрыкаяны кароль,

Не сыпце мне на рану соль:
Што засталося ўнукам?!
У душы прыватны чалавек,
Гурман і сласталюбец...
Кароль апошні я навек,
За што мяне ня любяць?
Мой чэрап нават быў мячом
У воўчынскіх падлеткаў...
Каваль у кароне з кумачом
Плясаў, гавораць сведкі...
І косткі ў Воўчыне ляжаць,
На могілках вясковых...
Бо мне ў Вавель не збяжаць,
Тутэйшы, права слова!..
Рэч Паспаліту, як пірог,
Разбілі на кавалкі...
І іншаземец сквапны мог
Куснуць ці з'есці цалкам!
Казлом адпусту стаў кароль,
Паны ўмылі рукі...
Дык сыпце мне на рану соль,
Прабачце мяне, унукі!
Стасік баязліва ступаў па падлозе. Пад нагамі раз-пораз шнарылі залатыя рыбкі. Там віравіла асаблівае жыццё... А зверху важна хадзілі вяльможы - госці бацькоў... Пілі шампанскае, размаўлялі, танчылі...
Маленькага паніча не цікавілі гэтыя размовы, яго больш хваляваў касцюмчык з карункавымі манжэтамі і жабо... Ён крадком глядзеўся ў люстэркі і аглядаў прыгожых маладзенькіх паненак...

Чаго не скажаш пра ягоную матухну... Яе славалюбства ня ведала межаў. Канстанцыя выхоўвала сваіх сыноў для стальца, бачыла на іх галовах кароны, марыла пра бязмежную ўладу...
![]() |
Кацярына Вялікая |
Па волі року мяккацелы бесхарактарны сьпешчаны паніч раптоўна ўзначаліў складаную дзяржаву ў складаны час яе існавання...
Станіслаў Аўгуст быў ня пазбаўлены розуму, талентаў, валодаў шматлікімі мовамі, перапісваўся з Вальтэрам... Але краіна у той час мела патрэбу не ў філосафах і мецэнатах, ёй патрэбны быў кароль-ваяр, свой Вітаўт, каб адстойваць незалежнасць і годнасць.
Панятоўскі жа быў марыянеткай у руках былой каханкі, нават рэформы, якія ініцыяваў сам, не здолеў давесці да канца. Любоўныя інтрыгі займалі ўвесь час караля, ён любіў раскошу, паляванне ў Белавежскай пушчы, быў гурманам... І без ваганняў згадзіўся на падзелы Рэчы Паспалітай, хвалюючыся толькі пра асабісты дабрабыт. Нават казаў, што, калі яму пакінуць зямлю памерам са шляпу, яго гэта задаволіць...
Кароль быў асветнікам. Ён развіваў у краіне мастацтва і культуру. Намагаўся адкрыць акадэміі мастацтва, навукі і літаратуры. Клапаціўся пра развіццё прамысловасці, праводзіў прававыя рэформы. Па ягонаму загаду гарадзенскі стараста Антоні Тызенгаўз адкрываў пад Гародняй шматлікія мануфактуры. Але ўсе намаганні караля былі марнымі...
![]() |
На смяротным ложку |
Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі знянацку памёр у Расіі і быў пахаваны у Свята-Кацярынінскай каталіцкай царкве. А ў 1938 годзе па загаду Сталіна ягоныя
![]() |
Месца пахавання у Св.Кацярынінскай царкве |
У сярэдзіне 60-х гадоў мінулага веку ксяндзу Казіміру Свёнтаку ананімна паведамілі, што на Воўчынскіх могілках спачываюць косткі апошняга караля Рэчы Паспалітай. Ананім быў гатовы паказаць магілу караля. Але ксёндз ці то не паверыў, ці то зрабіў выгляд, што не паверыў. І лёс каралеўскіх костачак доўгія гады нікога не хваляваў... Пасля Айчыннай вайны крыпту з прахам канчаткова разрабавалі...
У 90-х гадах мінулага стагоддзя палякі апамяталіся і вырашылі затрабаваць парэшткі свайго караля, каб перазахаваць іх у Варшаве. Гонару быць пахаваным у каралеўскім Вавеле ў Кракаве ён так і не ганараваўся.
Асабістая камісія сабрала тое, што засталося пасля разрабавання крыпты, і павезла на экспертызу. Выявілася, што не захавалася ніводнай цэлай чалавечай косткі, а знойдзеныя фрагменты... належалі птушкам. Але ўдавацца ў дэталі ніхто не стаў... І каралеўскія парэшткі шчасна апынуліся ў Польшчы. Траецкі касцёл у Воўчыне, дзе яны знаходзіліся, нядаўна адрэстаўравалі таксама палякі...
Павучальная гісторыя... Непрыкаяны кароль нават пасля смерці не мог знайсці прытулак... Абедзве радзімы, быццам мачыхі, адпіхвалі непажаданую асобу караля... Які вінаваты толькі ў тым, што не нарадзіўся правіць. Што стаў казлом адпусту ў палітычных гульнях вялікіх дзяржаў. І, што граху таіць, закладнікам сваёй шчодралюбнай натуры... Аднойчы ён нават скраў прыгожую сялянку ў князя Агінскага, стаўшы ягоным ворагам...
Але інтрыга ў тым, што апошні кароль Рэчы Паспалітай насамрэч паходзіць з дробнай беларускай шляхты. Ягоны дзед нават прынцыпова пісаў сваё прозвішча праз "у нескладовае". Менавіта таму Станіслаў Аўгуст стараўся не згадваць пра сваё паходжанне...
Не тое ліцвін, не тое паляк, Панятоўскі быццам сядзеў на двух крэслах. Ласкавае дзіцё дзвюх матак смокча, кажуць людзі. Нашаму каралю не пашэнціла: абедзве радзімы спачатку адракліся ад яго, а потым фармальна паклапаціліся пра падабаючы ягонаму статусу прыстанак...
Д А ВЕ Д К А
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).
У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкуюканфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб'яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.
Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародніпрыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.
Памёр у 1798 ў Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий