МАЛЕНЬКІ ПАРАСОН?

Менавіта так звярталіся да дзяцей мінчукі, калі пачаўся лівень... Яны раілі ім ўзяць "баксты" - па-габрэйску, маленькія парасончыкі... Рэрых, пачуўшы гэта, спрбаваў успомніць, дзе чуў гэтае слова... Ба, да такое прозвішча ў знакамітага мастака, ад якога ап'янеў увесь Парыж...
У гэты час Лявон Бакст, як шалёны, лётаў на сцэне французскага тэатра, усталёўваючы ўзрушаючыя дэкарацыі да балету "Шахеразада"... На працоўным стале чакаў эскіз сукенкі для Любачкі... А побач - замовы строяў для свецкіх ільвіц Парыжу...... Так, ён стаў заканадаўцам парыжскай моды, да яго выйстрайваюцца чэргі, уся багема мроіць насіць ягоныя рэчы, з ягонай лёгкай рукі дамы песцяцца на каляровых шаўковых падушках, пакоі ўпрыгожваюцца яркімі ўсходнімі шпалерамі і рэчамі... Мадэрн пануе ва ўсім...
Чаму ж так тяжка, так сумна на душы ў свецкага дэндзі ў бездакорным гарнітуры з гальштукам і жоўтых чаравіках? Чаму нафарбаваныя вусы не тапырацца бадзёра на расчараваным твары?...
Ён піша лісты жонцы такім тонам, быццам мішура і бліскучасць аталяючага яго свету, таксама толькі дэкарацыі спектакля жыцця. Ён - мастак, сцэнограф, дэкаратар - на сам рэч адчувае сябе чужым на гэтым свяце жыцця, яго нязменная роля - раба на галерах мастацтва... На руках - вялікая габрэйская "сям'я" - чатырнаццаць душаў родных... Сёстры і іхнія мужы, дзеці... І ён круціцца без продыху паміж тэатрам, стварэннем партрэтаў, модных убораў, нават эскізаў тканін... І не толькі таму, што патрэбныя грошы...
Ён жадае наблізіць узвышанае да зямнога, вялікае да малога... Бо гармонія жыцця - заўсёды на стыку розных выяў. А ён - Лейба-Леў-Лявон Бакст - нібы дырыжор аркесту колераў, ліній, стыляў... На яго палітры - фарбы ўсяго свету. Нездарма часопісы Новага Свету назвалі мастака "апостал колеру"...
Ён амаль нікому і ніколі не расказваў пра сваё паходжанне. Загадкавы маэстра лепей, чым хлопчык з роду тлумачальніка Талмуду і габрэйскіх купцоў. Да і самае месца народжання - беларуская Гародня - амаль што "атлантыда" для Эўропы і Амерыкі...
Ён не саромеецца Радзімы, але фанабэрыста лічыць сябе грамадзянінам свету. Нават не ўяўляючы, што генетычны код продкаў і фарбы роднай зямлі - першакрыніцы ягонага светапогляду і натхнення...
Немаўляткам разам з дзедам і бацькамі пакінуў ён Гародню, але здолеў ярка размаляваць і явіць свету празрыстыя пастэльныя фарбы беларускай спадчыны...
Капялюшыкі, грэбяні, сумачкі... Дробязі, на якія не звярталі ўвагі эстэты ад мастацтва... Бакст не грэбаваў упрыгожваць побыт сучаснікаў. Ён шчодра расплёсківаў свой талент, быццам, аддаючы, набываў новыя абшары для творчасці...
Акадэмізм заўсёды душыў Лёвушку, як звалі яго блізкія і сябры. Таму вольны слухач знакамітай Пецярбургскай Акадэміі мастацтва праваліў экзамен, намаляваўшы стандартны сюжэт "Аплаквання Хрыста" у іўдаісцкім каларыце. Чым вельмі абурыў праваслаўных прафесараў. І працягнуў сваю адукакцыю, некалькі гадоў вандруючы па Эўропе... А потым далучыўся да імпрэсіянісцкай суполкі "Свет мастацтва". Бенуа, Філосафаў, Дзягілеў ды іншыя - неблагая кампанія для мастака ў пошуках свайго крэда. Да таго ж наш Лёвушка не абмяжоўваў сябе клясічным жывапісам. Ён пераўтвараў усё навокал - і простыя рэчы станавіліся пад яго алоўкам "жар-птушкамі"...
Касцюм "Жар-птушкі"
У парыжскім тэатры "Шатле" ішла "Клеапатра". Сяргей Дзягілеў пісаў пра гэтую падзею так: «Посьпех? Трыўмф? — гэтыя словы нічога не кажуць і не перадаюць таго энтузіязму, того святарнага агню і святарнага брэду, які ахапіў усю глядзельную залу». "Рускія сезоны" пакарылі Парыж. Дакладней кажучы, руска-беларускія, бо гарадзенец Бакст быў душой і сэрцам гэтых выступленняў. Ён аб'яднаў касцюмы,дэкарацыі, занавесу ў адзіную суцэльную дзею, давёўшы, што балет - не сумны клясічны танец, а дзівосны спекакль. Лёвушка быў гарачым мастаком і дадаў у сцэнічныя вобразы эротыку і спакусу, запаліў у гледачах першабытныя інстынкты. Хлаба і відовішчаў - негалосна лямантавалі з партэру і галёрцы і шалёна плёскалі ў далоні...
Парыж, як верны сабака, ляжаў ля ног беларуса. Так, менавіта з Беларусі, выходзілі геніі асобай касты - беларускія габрэі. Людзі,замешаныя з асаблівага паўднёва-заходняга цеста, унікальны фенамен тутэйшай глебы...
Амерыка таксама захапілася Бакстам. Тутэйшыя газеты і часопісы захлёбваючыся пісалі: «Бакст, апостал колеру, мае вялікі ўплыў на эўрапейскую сцену», «Пуарэ и Бакст паўплываліна новы стыль адзення гэтага сезона для каралеў, балярын и звяроў увялікім шоў», «Кубісцкія строі для сучаснай жанчыны», «Узрушаючыя ўсходнія гарнітуры для нашых жанчын», «Буянства колеру ў мінарэце сукенкі», «Бакст можа выгнаць кімано» і гэтак далей.
Стравінскі пісаў у захапленні:"я лічу "Шахеразаду" Бакста шедэўрам; са сцэнічнай кропкі погляду гэта, верагодна, самае дасканалае дасягненне Расейскага балету. Гардэробы, декарацыі, занавеса былі неапісальна прыгогжыя"...
Пікассо лічыў "Шахеразаду" таксама шэдэўрам. На самой справе, гэта адзіная балетная постаноўка, якой ён захапляўся: "Ведаеце, гэта вельмі спецыфічна, але зроблена цудоўна"...
Адначасова з гэтым Лявон займаўся літаратурай. І першы свой аўтабіяграфічны раман назваў "Жорсткае першае каханне"... Ажаніўся мастак на дачцы вядомага Трэццякова - Любові Грыценка.
Але асабістае жыццё генія не склалася. Ён ганарыўся сынам Андрэям і нават выкарыстоўвал ягоныя першыя малюнкі...
Амерыка, Францыя аблашчылі мастака. А ў Пяцербургу яму забаранілі жыць, бо сталіца не ўваходзіла ў рысу аселасці габрэяў.
"Гэта была ганьба для краіны, якую я спрабаваў з усіх маіх сіл праславіць у цэлым свеце", - горка сказаў мастак і паехаў зноўку ў Парыж, дзе яго ўзнагародзілі Ордэнам Ганаровага Легіёну...
Прозвішча Бакст было скарочаным ад дзеда - Бакстэр. І як нельга дарэчы адлюстравала сутнасць генія, які адчыніў для людзей яркія парасоны мастацтва, каб абараніць ад шэрасці будняў.
Д А В Е Д К А
Сёлета ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстава “Час і творчасць Льва Бакста”. Яна аб’ядноўвае звыш 200 твораў мастакоў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя: як уласных, так і пазычаных у іншых краінах. Гэта палотны самога юбіляра, вядомых і малавядомых паплечнікаў яго па знакамітай Парыжскай школе: Зарфіна, Кікоіна, Крэменя, Любіча, Цадкіна. Ёсць творы вядомых рускіх майстроў Валошына, Врубеля, Несцерава, Сярова. Ёсць і нашы суайчыннікі: сын і жыхар Валожыншчыны Фердынанд Рушчыц, насельнік Іванава на Палессі Напалеон Орда, які аб’ездзіў Бацькаўшчыну ды ўвекавечыў добрую сотню архітэктурных помнікаў беларускай зямлі. У Віцебску доўгі час працаваў і ўзначальваў народнае мастацкае вучылішча Мсціслаў Дабужынскі, а ў Мінску, у сваіх блізкіх сваякоў несумненна бываў літоўскі мастак і кампазітар Мікалоюс Чурлёніс.
У Мінску распачаўся ЮНЕСКАўскі год Лявона (Льва) Бакста: мастак нарадзіўся ў Гродне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий