понедельник, 7 марта 2016 г.




  Т Р Э Ц Я Е  В О К А


Саламея няўпэўненай рукой паціху здымала павязку. Наперадзе – невядомасць, ад якой залежыць зараз  рэпутацыя лекаркі і магчымасці дабіцца аўдыенцыы ў імператрыцы Ганны Іванаўны. Тыднямі яна безвынікова чакала гэтай сустрэчы, каб атрымаць дазвол вызваліць двух палонных янычар. А тут падвярнуўся выпадак – яе запрасілі вярнуць зрок дзяўчыне з палацавай чэлядзі. І цуд адбыўся! Дакладней кажучы, не проста цуд, а спалучэнне таленту, вопыту, інтуіцыі і бясстрашыя маладой лекаркі. На гэты раз яна дамаглася свайго, удала выдаліўшы катаракту. Але былі ў яе авантурным жыцці і рызыкоўныя моманты: калі ад мастацтва лекавання наўпрост залежыла жыццё. Бо лекаваць прыходзілася манархаў, пашэй, жонак і наложніц султанаў, нават атамана разбойнікаў…
Саламея Русецкая была першай доктаркай у Рэчы Паспалітай. Належыла да трэцяга саслоўя. Бацька Яўхім быў мяшчанінам. І таму шлюб з нямецкім урачом Якубам Хальпірам быў добрай партыяй. Чатырнаццацігадовая дзяўчына апынулася ня дурной пустышкай, якую цікавяць толькі ўборы і забавы, а кемлівай і дапытлівай асобай. У такім узросце яна ўжо разумела прызначэнне сапраўднай жонкі і вучылася ў мужа рамяству, каб стаць яго паплечніцай. І, трэба сказаць, навука трапіла на добрую глебу. Маладзіца была таленавітай і на лёце схоплівала навыкі мастацтва лекавання. Ёй падабалася пазбаўляць людзей ад хваробы, улада над безвыходнасцю давала адрэналін і пачуццё перамогі. Нездарма Саламея з дзяцінства любіла паліць з пісталетаў. Увогуле, лёс згуляў з ёю дрэнны жарт – Саламея павінна была нарадзіцца мужчынам. Бо столькі падарожжаў, прыгод, авантур, рызыкі на мяжы фолу рэдка выпадае за кароткае чалавечае жыццё. Яна жыла ў Стамбуле, Сафіі, Пяцербурзе, Кіеве, Камянец-Падольскім, Нясвіжы (лекавала гетмана Міхала Радзівіла Рыбаньку), нават па яго загаду ў глухой палескай вёсцы Лахве. Шмат разоў яе жыццё вісела на валасінцы: яе рабавалі, арыштоўвалі, пазбаўлялі маёмасці і спрабавалі забіць.

Стамбул вачыма Саламеі Русецкай

 Аднак паратункамі неардынарнай лекаркі і жанчыны заўсёды былі дзве рэчы: яе геніяльнае майстэрства ўрача-акуліста і магічны талісман – хірургічны ланцэт, які Саламея насіла ў падбіўцы на пасе і з якім ніколі не разлучалася…



Гэты хірургічны інструмент быў падараваны ёй мужам у пачатку медыцынскай практыкі. Штучна выкананы са зплаву каштоўных металаў невядомым майстрам, ён быў падараваны Хальперу знакамітым урачом, заснавальнікам Медыцынскай школы (акадэміі ) ў Гародні, Жыльберам. Шчыра кажучы, Саламея – жанчына прагрэсіўных поглядаў – імкнулася выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні медыцынскай тэхнікі свайго часу. Падаецца, нязручны двусечны ланцэт з цягам часу яна змяніла на больш дасканалы скальпель, які ў сярэдзіне XVIII стагоддзя быў вынайдзены доктарам Савінне ў Лондане. Часта застаючыся без граша ў кішэні, лекарка не шкадавала немалых сродкаў на удасканаленне свайго мастацтва лекавання. Яна пакінула дзённік "Авантуры майго жыцця", які і зараз захоўваецца ў Кракаве, дзе пад прозвішчам другога мужа - Пільштынава - падрабязна апісвае свае прыгоды і пакуты, выпадкі з урачэбнай практыкі, метады лекавання. Але ні словам не згадвае пра свой талісман. А самае галоўнае – свае экстрасэнсорныя здольнасці ў пастаноўцы дыягназу без усялякіх аналізаў ці апаратуры. І неверагодную інтуіцыю ў лекаванні без грунтоўных медыцынскіх ведаў (яе настаўнікамі былі выпадкова сустрэтыя ўрачы)… А яшчэ тое, што сваю кар’еру лекаркі дзяўчынка-падлетак пачала з лекавання вачэй  - самай тонкай, складанай і таямнічай галіны медыцыны…
            “І адкуль яны даведаліся?” – здзіўлялася прафесар Таццяна Бірыч, разглядаючы ўрачысты падарунак калег-аўтальмолягаў да 50-годдзя прафесійнай дзейнасці. Загадчыца каферы, акадэмік, геніяльны хірург, адным словам, беларуская гуру ў лячэнні вачей круціла ў руках незвычайную рэч – амаль што дакладную копію першых ланцэтаў.






    Яе ўраджвала не каштоўнасць залатой рэчы, а быццам падгледжаная звыш асабістая таямніца – лекаваць і быць падобным на свайго куміра – Саламею Русецкую. І хаця да паслуг Таццяны Бірыч былі найноўшыя магчымасці медыцыны ХХ стагоддзя, яна ўпотай верыла не толькі ў розум і навуку, але ў інтуіцыю і богавыбранасць лекара. Камуністка, да вайны яна ўзначаліла партарганізацыю сваёй бальніцы, а пасля вайны стала першай жанчынай ва ўрадзе БССР. Ёй прадпісвалася быць атэісткай. Але пад час соцен складаных аперацый з’явілася пэўнае ўражанне, что яе рукамі рухае нейкая моц, непадуладная адному досвіду і навуковым дасягненням. Быццам не яна сама, а хтосці звыш кіруе яе дзеяннямі і надае магічны сэнс усёй аперацыі, нябачна прысутнічаючы і падтрымліваючы хірурга…  


            Ішла Другая сусветная вайна. Калі цаной шматлікіх ахвяр нашы войскі адбілі Растоў-на-Дану, у эйфарыі ад перамогі байцы адной з частак зладзілі “лятучую” бяседу. Разлілі па кубках трафейны спірт, “забыты” акупантамі. Падступны вораг  ашчадна пакінуў на станцыі драўляны спірт.  Тыя, хто выжыў, немінуча павінны былі страціць зрок.

- Дапамажыце! – гучна заклікаў да людзей у белых халатах малады капітан. – Няўжо няма ніякага сродку?!
І пагражаў скончыць з сабой, калі аслепне. Таццяна паклала руку на галаву пакутніка.
- Не раскісайце! – загадала ўслых. – Няма невылечных хвароб! Ёсць хваробы, якія мы яшчэ не навучыліся лячыць.
Гэта былі словы настаўніка – славутага адэскага афтальмоляга Філатава, якія сталі рэфрэнам яе жыцця. Але не толькі ідэалізм савецкага навукоўца, але і надзея на вышэйшыя  сілы, успаміны пра Саламею і яе адважныя эксперыменты з адзіным ланцэтам і ўпэўненасцю ў перамозе, надавалі рашучасць гэтай маленькай жанчыне. Нездарма яе называлі ў Адэсе “упартай беларускай”.  Гэта была нават не упартасць, а ўпэўненасць, што трэба давяраць сваёй інтуіцыі, крочыць толькі наперад.
             Абнадзеіўшы  хворага, яна засталася сам на сам, быццам перад чыстым лістом паперы: з чаго пачаць? Таццяна ў думках раілася і, мабыць нават, прасіла нябачнай падтрымкі ў калегі з далёкага мінулага… Мы не ведаем, як праходзіў  гэты “кансіліўм” паміж небамі і зямлёю, але выйсце было знойдзена…
            У той час дапамагчы гэтым пакутнікам было немагчыма. Але Таццяна Бірыч не прызнавала паразаў. Яна выразна адчула незвычайную  падтрымку  і быццам  ішла за ўнутраным голасам, які дыктаваў, падлучаючы ўяўленне… Перад  ёю паўстала  карціна… Вокісляючыся ў арганізме, спірт пераходзіць ў фармальдэгід   - абязводжаныя тканіны ацякаюць – мурашыная кіслата адымае ў вока кісларод – гінуць валокны глядзельнага нерву…  І надыходзіць фінал  – слепата…  Раз за разам пракручвае ў галаве гэты жудасны ланцужок Таццяна…
            Ёсць! Погляд яе натаркаецца на падказку звыш – кіслародная падушка! Тэрмінова патрэбны  гумовы шланг… Яна прыладжвае да яго шпрыц,  уручную нагнятае туды кісларод і робіць першую  ін’екцыю  ў вобласць вока…









Прыбор для  вывучэння вока і звычайная грэлка для кіслародных ін'екцый - такімі патрыярхальнымі сродкамі лекавала Бірыч









Ва многіх усходніх рэлігіях існуе ўстойлівае ўяўленне аб тым, што чалавечае вока нібы та “боскае вока”.  Лічыцца, што яно сімвалізуе ўсебачанне, здольнасць да празарлівасці  і інтуіцыі. Платон называе вока галоўным сонечным  інструментам. Цяжка не згадзіцца з гэтым, калі перад вачыма – вобразы дзвюх “асветніц”  у літаральным сэнсе гэтага слова. Лекарка Рэчы Паспалітай і амаль што наша сучасніца – жанчыны незвычайнага лёсу і місіі, боскай воляй прызначаныя “адчыняць вочы”, дараваць святло, лекаваць з нулю ў самай таямнічай галіне медыцыны. 



Не кожнаму пашчасціць такая доля і не на кожнага ўскладаецца такая адказнасць. Таму і таленты ў гэтых жанчын былі не абмежаваныя  ні магчымасцямі свайго часу, ні межамі ўласных здольнасцяў. “Трэцяе вока”дазваляла  ім пераадолець і час, і безнадзейнасць і нават саміх сябе…





Не аднойчы ратаваныя Богам ад смерці, ці маліліся гэтыя “нігілісткі” употай? Альбо разлічвалі толькі на сябе? Адна была авантурысткай і сібарыткай у жыцці, другая, сціплая ў побыце, да канца жыцця па-спартанскі спаўшая на жалезным ложку, - авантурысткай і першаадкрывальніцай  ў навуцы…



Дысэртацыя 1946 года!

Аднойчы да Бірыч звярнуўся хворы на туберкулёз вачей пацыент. Захвораванне цяжкае і зараз, а ў сярэдзіне мінулага веку і зусім безнадзейнае. “Няўжо ў вас няма самалюбства?!” – у адчаі кінуў ёй пальчатку хворы. І трапіў у кропку. Толькі закрануў  не амбіцыі  выключнага ўрача, а магчымасці боскага пачатку ў ёй. Таццяна Васільеўна прыняла выклік…


Таццяна Бірыч у сваім працоўным кабінеце

            У тыя часы ў схему лячэння сухоты (туберкулёзу лёгкіх) толькі пачаў уваходзіць стрэптаміцын. Вельмі балючы і дрэнна вычышчаны антыбіётык. Знянацку Бірыч быццам апякла дзёрзкая думка: “А што калі паспрабаваць? Не багі гаршкі абпальваюць”. І разам другая: “А калі аслепне? Страшна. Побач – мозг”. “Было-не было, паспрабую на сабе! “. Пасля інь’екцыі  ўпотай хадзіла па бальніцы як самнамбула. Потым лекавала антыбіётыкам і кіслародам пацыента. Спачатку той зусім аслеп, але Бірыч не спужалася: “Працягваць  ін’екцыі!”. Літаральна навобмацак адкарэктавалі колькасць уколаў,  дозу. І, у рэшце рэшт, хворы ўбачыў святло! (Падаецца, прафесар не спынілася не па ўласнай волі. Уключылася ўсё тое ж “трэцяе вока” – боскі дар інтуіцыі… І хай скептыкі і атэісты прыпісваюць гэты цуд ўласцівасцям чалавечага эпіфіза, нас не правядзеш…)…



А чаму, напрыклад, вядомы прафесар Таццяна Бірыч без усялякай ганарыстасці  ўласнаручна рабіла перавязкі, правярала мікрабіялагічныя аналізы сваіх пацыентаў? Баялася інфекцыі, не давярала сваім супрацоўнікам? І да, і не. З аднаго боку – давярай ды правярай на карысць хворага. А з другога, мабыць, ведала чароўную сілу і гаючасць сваіх рук, навогул сваёй прыроднай энергетыкі?..
            Аднойчы Таццяна ўзгадала, як у дзяцінстве з цікавасці прымарозіла язык, які намёртва ўхапіўся  за жалеза,- і прыдумала крыяэкстрактар – інструмент, які пад уздзеяннем нізкіх тэмператур хапае і вымае з вока крышталік. Проста купіла ў ювелірнай краме срэбны кубачак, па яе загаду зрабілі прыбор накшталт ручкі з шарыкам на канцы. А вуглекіслы лёд для яго астуджэння да 80 градусаў "выгадавала" у звычайным ледніку. Пасля гэтага аперацыі па перасадцы крышталіка сталі меней траўматычнымі. А Бірыч абвясцілі заснавальніцай крыяхірургіі ў былой савецкай краіне.Што гэта было – проста сялянская кемлівасць ці наіццё, падказка? Падаецца, Бірыч і сама гэтага ня ведала. Але сваё прозвішча, якое гучыць са стараславянскага  як “вяшчальнік”,  асэнсоўвала згодна з прызваннем – абвяшчаць святло для пакінутых у  змроку... 
     Нездарма і яе дачка – Тамара Бірыч - працягнула сямейныя традыцыі, таксама стаўшы афтальмолягам, вынаходніцай, выбітным навукоўцам і хірургам…



Тамара Бірыч

       Таццяна не магла адвесці вачэй ад бліскучага падарунка… Яна не аднойчы трымала ў руках вельмі каштоўныя, так званыя, “дэлікатныя” скальпелі, якія выкарыстоўваюцца ў афтальмалёгіі… З штучнага сапфіру, з дыяментавым напыленнем… Але гэты, сувенірны, зроблены па старадаўнім узоры, накшталт Саламеінага ланцэту, адразу запаў ёй у сэрца...  Як сымбаль няўміручасці і пераемнасці майстэрства  ацаленьня…

Таццяна прыйшла дадому, пагладзіла па галоўцы маленькага ўнука і зачынілася ў кабінеце. Аб чым разважала сучасная Саламея-Таццяна невядома.... А быццам лялечны  залаты скальпель Бірыч і зараз займае пачэснае месца сярод сямейных рэліквій...
            І што істотна, пасля дзвюх  геніяльных беларусак, лячэннем вачэй у нашым краі займаюцца пераважна славутыя  жанчыны-прафесары. Быццам яны перадалі эстафету, сваё нязгаснае “трэцяе вока” суайчынніцам, каб усталяваць на Беларусі афтальмалягічны матрыярхат.

Маці і дачка










Д А В Е Д К А

Скальпель ад лацінскага scalpellum  - ножычак – медыцынскі інструмент, які выкарыстоўваюць для рассякання мяккіх тканін. Уяуляе сабой невялікі хірургічны ножык даўжынёй 12 – 15 сантыметраў. Да XX стагоддзя часцей выкарыстоўвался ланцэт – хірургічны інструмент з вострым з абодвух бакоў лёзам, якім ускрывалі  гнайнікі, рабілі кровапусканне і насяканні скуры пры прышчэпках.


Для вырабу скальпеляў выкарыстоўваюць медыцынскую нержавеючую сталь. Аднаразовым скальпелям не патрабуецца высокая каразійная трываласць. Таму іх вырабляюць з загартаванай хромістай сталі для халоднай штампоўкі. Шматразовыя скальпелі адрозніваюцца альбо вялікім зместам хрому (95Х18), альбо болей складаным легіраваннем (Х12МФ). 







Лёзы скальпеляў для афтальмалягічных аперацый звычайна вырабляюць з лейкасапфіру (высокатрывалага штучнага сапфіру) альбо керамікі, стэлітаў з тлустым дыяментавым пакрыццём. З-за высокага кошту яны вымушана шматразовыя. 








10 комментариев:


  1. Thanks for this post, I really found this very helpful. And blog about best time to post on cuber law is very usefulbytefence-anti-malware-pro-crack/

    ОтветитьУдалить
  2. ibm-spss-statistics-crack is youts for Numbers. It's professional applications for used amassing advice. Through the item, you may get the benefit because you can assist decision-making from the test of comprehension to receive outcomes that are finest as soon as it's driven right judgment.
    new crack

    ОтветитьУдалить

  3. And I appreciate your work, I'm a great blogger.
    This article bothered me a lot.
    I will bookmark your site and continue searching for new information.
    anyvid for pc crack
    replay radio crack
    roland zenbeats crack
    foobar2000 crack

    ОтветитьУдалить
  4. Hello there, could you tell me which blog platform you're working with?
    I'm thinking about starting my blog soon, but I can't decide between BlogEngine/Wordpress/B2evolution and Drupal.
    I'm curious because your design appears to be unique.
    I'm looking for something different than other blogs.
    P.S. Please accept my apologies for straying from the topic, but I had to inquire!
    avira system speedup crack
    adobe acrobat reader dc crack
    wise care 365 pro crack
    parallels desktop crack

    ОтветитьУдалить

  5. What a wonderful way to screw people over. This site will help me find and use a lot of software. Do this and let us know. Thanks for sharing Chimera Tool Crack. Click here to visit our site and read more.
    They? I know this is a problem, but I was wondering if you know where I can get the captcha plugin for my comment form.
    I use the same blogging platform that you have and have.
    Is it hard for you to find it? Thanks!
    itunes crack
    myriad pdftomusic pro crack
    stardock windowblinds crack
    ant download manager pro crack

    ОтветитьУдалить
  6. I am very impressed with your post because this post is very beneficial for me and provide a new knowledge to me. this blog has detailed information, its much more to learn from your blog post.I would like to thank you for the effort you put into writing this page.
    I also hope that you will be able to check the same high-quality content later.Good work with the hard work you have done I appreciate your work thanks for sharing it. It Is very Wounder Full Post.This article is very helpful, I wondered about this amazing article.. This is very informative.
    “you are doing a great job, and give us up to dated information”.
    thundersoft-flash-to-html5-converter-crack/
    coolutils-total-audio-converter-crack/
    office-2019-kms-activator-ultimate-crack/
    aiseesoft-total-video-converter-crack/
    aiseesoft-mobiesync-crack/

    ОтветитьУдалить



  7. Hello Everyone this page has usefull information,as i found the content in the post this also have the relative ideas, Thanks...!!
    KMPlayer Crack
    Hitman Pro Crack
    EaseUS partition master crack
    Final Cut Pro X Crack
    Winstep Nexus Ultimate Crack

    ОтветитьУдалить