понедельник, 13 июня 2016 г.



          СВЕТЛАПІС  ЖЫЦЦЯ





Застылі ў адмысловых паставах, нібыта нямыя карціны радзівілаўскага тэатру, маладзенькія хлопец і дзяўчына. На выяве - проста пастаральная
 карціна сялянскага побыту. Ласкава-пяшчотныя 
фарбы, мяккія святлацені. Калі не ведаць, што гэта фатаздымак, можна ўявіць сабе малюнак у галандзкім стыле. Але фарбамі тут сталі святло і цень, якія спаборнічаюць за ўладу над выявай. А навакольны пейзаж быццам апраўляе малюнак..

 Так, граф Бенедыкт Тышкевіч не проста здымаў рэчаіснасць, а надаваў імгненням жыцця метафарычны густ.

У ягоных руках  адзін з першых фотаапаратаў ператвараў з'явы жыцця ў філасоўскія і мастацкія палотны...

Чалавек заўсёды імкнуўся спыніць імгненне, прыгваздаць яго да часу, захаваць тым альбо іншым чынам. Гэта ўдавалася толькі геніям у жывапісу, музыцы, літаратуры. Але з цягам часу чалавек стаў ленавацца, тытанічная праца была большасці не па плячу. І ён уцяміў, як схітраваць і дабіцца прызнання меншымі намаганнямі...


Каб палегчыць задачу захавання імгненняў жыцця, француз Ньепс аднойчы зняў на камеру абскура, прыстасаваўшы  яе да аб'ектыў, нешта з вакна сваёй студыі. Гэта быў першы ў свете фотаздымак... (Хаця прынята лічыць вынаходнікам фатаграфіі Луі Дагера).



І што цікава, амаль што адразу ў глухмені Віленшчыны ва ўрочышчы Вялае ў Налібоцкай пушчы  з'явіліся ўнікальныя фатаздымкі. На іх былі навакольнае асяроддзе, будынкі, пейзажы, партрэты сялян, сцэнкі сялянскай працы і побыту. Годныя, прыгожыя, сытыя дзяўчаткі, хлопцы, бабулькі засялілі дзівосныя "светлапісы" свайго гаспадара - графа Бенедыкта Тышкевіча... Будавалі фотапавільён прыгонныя сяляне - дзеючыя асобы ягоных "фотасэсій... 


Лёгка ўявіць, як выглядала фотастудыя графа. 
Вялікія камеры, кранштэйн для утрымання галавы нерухомай, шкляныя пласціны, якія апрацовываліся срэбрам, ртутныя выпарэнні. Так, фатаграфія была небяспечнай справай, але за запал трэба плаціць...


"І чаго мяне лічаць дзіваком?" - разважаў граф, усталёўваючы сваю камеру дзесці на пуні, альбо у полі на сенакосе..
.
Ён не казаў сакраментальнае "зараз выляціць птушка" і вельмі палохаў выбліскам дзікіх сялян... А потым зламаючы галаву імчаўся ў сваю фатастудыю. Двухпавярховы будынак вылічаўся вялізнымі вокнамі. Бо фатаграфія на пачатку свайго існавання так і называлася - "светлапіс". "Пісалі" фотамалюнкі з дапамогай святла, а потым выяўлялі на шкле, пакрытым пластом срэбра...


Хобі Тышкевіча шмат каштавала, але граф быў вельмі заможным і не шкадаваў грошай. Задавальненне вылілася ў запал. Граф паляваў, падарожнічаў, і здымаў...


Усюды не развітваючыся са сваёю камерай. З яго выйшаў бы выдатны журналіст. Але шляхетнасць не дазваляла карміцца штучным хлебам. Фатаграфія была для Бенедыкта элітным заняткам, увасабленнем мастацкага позірку на навакольны свет.














Затое граф прыняў удзел у Сусветнай прамысловай выставе ў Филадэльфіі і атрымаў за свае фатаздымкі залаты мэдаль.




У ліхалецці войнаў і рэвалюцый ні маёнткі, ні фотастудыя ў Вялым, ні нават фотаархіў Тышкевіча не захаваліся.
І нашчадкі забыліся бы пра яго імя. Каб не выключны выпадак: супрацоўнікі французкага музея Ньепса выпадкова здабылі ў антыквара альбом старых фотаздымкаў... Гэта былі 86 ацалелых прац фотагенія... Нядаўна сучасныя беларусы пабачылі страчаную Радзіму ў Нацыянальным гістарычным музее...



Падавалася, што на гэтай выставе блукае вясёлы прывід графа-творцы - нябачнага экскурсавода у мінулае нашага краю. Які здолеў "напісаць святлом" неўміручыя шэдэўры і самога сябе ў камічных паставаx. Фотаздымкі Бенедыкта Тышкевіча - гэта асаблівы жывапіс, прыламленне святла і цені, жыцця і смерці, сучаснасці і будучага. Праз аптымістычны і гуманны позірк аўтара...


                                          
                                                                         Дачка Эльжбэта

Тышкевіча зрэдку папракаюць у тым, што ягоныя здымкі залішне пастановачныя. Але ў мастацкай фатаграфіі гэтага не пазбегнуць. Мастак заўсёды карыстаецца натуршчыкамі. Для Тышкевіча натурай былі яго сяляне, дзеці і знаёмыя. А інтэр'ерам - самое жыццё, якому ў творчасці ён імкнуўся надаць крыху эстэцкі арыстакратычны твар. Паглядзіце хоць бы на гэтых сялян каля фотапавільёна. Яны святкуюць дажынкі, наўмысна для здымкі апранутыя  графам па парыскай модзе: у белых кашулях і камізэльках...

У тыя часы, калі граф пачынаў фатаграфаваць родную Беларусь, Напаліён Орда яшчэ шпацыраваў шляхамі бацькаўшчыны. Мабыць, яны сустракаліся, мабыць, не. Адно несумненна -  шляхі патомных ліцвінаў скрыжаваліся ў кропке адліку адвечных ісцінаў. І яны павіталіся ў будычыні.





Д А В Е Д К А
Немеж. Палац Тышкевічаў

Бенедыкт Тышкевiч  нарадзіўся ў Немежы на самай цяперашняй беларуска-літоўскай мяжы. Маёнткі меў па ўсім свеце, у тым ліку і ў Налібоцкай пушчы. Тышкевіч быў заможным арыстакратам, які атрымаў у спадчыну розныя аб’екты нерухомасці і капітал і занурваўся ў пытанні этнаграфіі, археалогіі і лінгвістыкі. Ён стаў адным з першых у свеце майстроў фатаграфіі. Тышкевіч арандаваў караблі, каб вандраваць, аб’ехаў Індыю, Кітай, Японію.


Свае найлепшыя здымкі ён экспанаваў на выставе ў Філадэльфіі, у Амерыцы (1876), дзе і атрымаў за іх свой першы медаль.

У 1883 годзе, калі памірае жонка, граф з трыма дзецьмі назаўжды пераязджае ў свае французскія маёнткі. Ён уладкоўваецца ў сваім маёнтку ў прыгарадзе Парыжа Нэі і цалкам прысвячае сябе фатаграфіі. З таго часу ягоная сувязь з родным краем абарвалася. Графа Тышкевіча пахавалі ў Ніцы ў сямейнай пахавальнай капліцы.




http://nn.by/?c=ar&i=306
Фатаграфія фр. Photographie ад стар.-грэч. Φῶς (род. П. Φωτός) «святло» іγράφω «пішу»; светлапіс - тэхніка малявання святлом ) - атрыманне і захаванне малюнка пры дапамозе святлоадчувальнага матэрыялу або святлоадчувальнай матрыцы ў фотаапарац фатаграфія

Чорна-белая фатаграфія - гістарычна першы выгляд фатаграфіі. Пасля з'яўлення каляровай і лічбавай фатаграфіі, чорна-белыя здымкі захавалі сваю папулярнасць. Часцяком каляровыя фатаграфіі пераўтвараюцца ў чорна-белыя для атрымання мастацкага эфекту.
Першым чалавекам, хто даказаў, што святло, а не цяпло, робіць срэбную соль цёмнай, быў Ёган Гейнрых Шульцэ ( 1687 - 1744 ), фізік, прафесар Гальскага універсітэта ў Германіі . У 1725 годзе , спрабуючы прыгатаваць рэчыва, якое свеціцца, ён выпадкова змяшаў мел з азотнай кіслатой , у якой утрымоўвалася трохі растворанага  срэбра .Шульцэ звярнуў увагу на тое, што калі сонечнае святло трапляе на белую сумесь, яна станавілася цёмнай, у той час як сумесь, абароненая ад сонечных промянёў, зусім не змянялася. Затым ён правёў некалькі эксперыментаў з літарамі і постацямі, якія выразаў з паперы і накладваў на бутэльку з прыгатаваным растворам, - атрымліваліся фатаграфічныя адбіткі на пасярэбраным меле. 


Першая фатаграфія ў свеце, « Выгляд з вакна"
 1839 годзе француз Луі-Жак Манда Дагер (Jacques Daguerre) апублікаваў спосаб атрымання малюнка на меднай пласціне, пакрытай срэбрам .Пласціна апрацоўвалася парамі ёда , у выніку чаго пакрывалася святлоадчувальным пластом іадыда срэбра  Пасля трыццаціхвіліннага экспанавання Дагер перанёс пласціну ў цёмнуы пакой нейкі час трымаў яе над парам і нагрэтай ртуці . У якасці замацавальніка малюнка Дагер выкарыстаў павараную соль . Здымак атрымаўся даволі высокай якасці - добра прапрацаваныя дэталі як у святле , так і ў ценях , аднак капіраванне здымка было немагчыма. Свой спосаб атрымання фатаграфічнага малюнка Дагер назваў дагератыпам .Першая замацаваная выява была зроблена ў 1822 годзе французам Жозэфам Нісефорам Ньепсам (Nicéphore Niepce), але яна не захавалася да нашых дзён. Таму першай у гісторыі фатаграфіяй лічыцца здымак "Выгляд з вакна", атрыманы Ньепсам у 1826 годзе з дапамогай камеры-абскуры на алавянай пласцінцы, пакрытай тонкім пластом асфальту.
Практычна ў той жа самы час ангелец Уільям Генры Фокс Тальбот вынайшаў спосаб атрымання негатыўнага фатаграфічнага малюнка, які назваў калатыпіяй . У якасці носьбіта выявы Тальбот выкарыстаў паперу, прасякнутую хлорыстым срэбрам. Гэтая тэхналёгія злучалаў сабе высокую якасць і магчымасць капіявання здымкаў (пазітывы друкаваліся на аналагічнай паперы). Экспазіцыя доўжылася каля гадзіны, на здымку - кратаванае акно дома Тальбота.
Акрамя таго, у 1833 годзе метад атрымання фатаграфіі пры дапамозе нітрату срэбра апублікаваў франка-бразільскі вынаходнік і мастак Эркюль Фляранс . Свой метад ён не запатэнтаваў і ў далейшым не прэтэндаваў на першынство.
Сам тэрмін «фатаграфія» з'явіўся ў 1839 годзе , яго выкарыстоўвалі адначасова і незалежна два астранома - ангельскі Джон Гершэль , і нямецкі, Ёган фон Медлер  .

У больш шырокім сэнсе, фатаграфія - гэта мастацтва атрымання фотаздымкаў, дзе асноўны творчы працэс заключаецца ў пошуку і выбары кампазіцыі, асвятлення і моманту (або момантаў) фотаздымка. Такі выбар вызначаецца уменнем і навыкам фатографа, а таксама ягонымі асабістымі перавагамі і густам, што таксама характэрна для любога віду мастацтва.


1 комментарий:

  1. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    Phục vụ cho nhu cầu vận chuyển container bằng đường bộ ngày càng lớn, vận chuyển xăng dầu bằng đường sắt và vận tải, gửi hàng hóa vận chuyển xe máy bắc nam bằng đường sắt cũng đã xây dựng nên những qui trình, dịch vụ vận chuyển hàng hóa bằng các toa xe chuyên dùng chuyên nghiệp và có hệ thống. Đảm bảo mang đến chất lượng tốt nhất cho khách hàng sử dụng dịch vụ.

    ОтветитьУдалить