суббота, 6 августа 2016 г.





ЛЫНТУПКА - КРЫНІЦА ІХТЫЯНДРАЎ?

Ныраць не можаш - не спрабуй...
Лятай у ванне, ці пад коўдрай...
І водар моцных сініх бруй
Табе не выпіць чарай поўнай...

А ён лунаў на глыбіні

І з арбалета біў стаўрыду...
І "бульбашовы" карані
Ніколі не даваў у крыўду!

Кусто ён быў альбо Кустом?

Якая розніца, панове?
Ён акіяна быў ільвом
І прайд трымаў на чэсным слове!

Спазнаў і сонейка, і змрок...

Як Адысей кахаў стыхію...
І акіяну павадок
Ласкава нацягнуў на шыю.

"Каліпса" паваю плыла, 

А ён смяяўся, як дзіцёнак...

Свярбелі моцна два крыла -
Ліцвінскі кудмень ад пялёнак!



Зліцца з марской прасторай, забыцца пра чалавечыя звычкі, скласці ногі і плыць накшталт дэльфіна... Згадзіцеся, на гэтае здольны толькі той, хто ўсёю сутнасццю, да нырак адчувае рамантыку акіяна. І ведае, што мір неабсяжных глубінаў - ягоная сфера і адзінае прызначэнне...

Дасведчаны марак ведае - каб навучыцца добра плаваць, трэба не баяцца стаць кропляй вады, зліцца з ёю і нават растварыцца ў ёй не толкі целам, але ўсёй душой...



Іхтыяндр - таямнічая істота, сымбаль акіяну і дзівосная эмблема чалавечых амбіцый. Жаданне скарыць стыхію натуральная для чалавека, які кінуў выклік сваім магчымасцям і ўсяму свету. Тым больш, калі ён нарадзіўся зусім не атлетам і волатам. Хударлявы са плоскімі грудзямі хлапчук родам з беларускай вёскі Лынтупы меў гарачае сэрца. І да таго ж вялікую цікавасць да таямнічых марскіх глыбіняў...

Лынтупы

Лынтупка
Даніла Куст - бацька нашага героя - з'ехаў з Лынтупаў (на рацэ Лынтупцы на Віцебшчыне) на заробкі ва Францыю, ажаніўся з францужанкай і зрабіў свой невялікі бізнес. І "афранцузіў" сваё прозвішча і імя на Даніэл Кусто. Націск на апошні склад не зрабіў яго сапраўдным масье. Але Жак-Іў нарадзіўся ў невялікім мястэчку Сэнт-Андрэ-дэ-Кюбзак вінаробнага рэгіёну Бардо.

Падчас Першай сусветнай вайны Даніэл Кусто стаў беспрацоўным. Ён шмат падарожнічаў, а ягоныя сыны  П'ер-Антуан і Жак-Іў большую частку года жылі ў школе-інтэрнаце. Мора было побач, яно вабіла да сябе пазбаўленага бацькоўскай апёкі адважнага юнака...


Спачатку ён нарцаваў з сябрамі з дапамогай трубкі і маскі. Потым, служачы ў марской выведцы, выпрабоўваў самы прымітуны дыхальны апарат Фернеза. Не аднойчы задыхаўся і быў на мяжы жыцця. Але не скарыўся...

Іхтыяндр, чалавек-рыбіна, "марскі дз'ябал" - гэта ня проста фантастычныя істоты. Наяды, сірэны, русалкі, вадзянік - ягоныя правобразы - адвечны жах перад марской безданню. Надзея перамагчы яго жыве толькі ў адчайных... 

Як вядома, адзін вар'ят заўсёды знойдзе другога. А калі імі   кіруе апантанасць - гэта забойная сіла. Ў пошуках ідэальнага  самакіраванага апарата, які выкарыстоўвае сціснутае паветра, накшталт таго, што ўжываецца ў кіслародных масках для вышынных палётаў, Кусто адпраўляецца ў Парыж. Экспэрт па газаваму абсталяванню Эміль Ганьян з паўслова разумее яго...


"Ні адзін хлапчук не адчуваў такога хвалявання, разбіраючы калядныя падарункі, якое перажывалі мы, калі распакоўвалі першы акваланг. Калі апарат дзейнічае, то гэта будзе азначаць сапраўдную рэвалюцыю ў падводных працах!

Мы ўбачылі батарэю з трох невялікіх балонаў, напоўненых сціснутым паветрам і злучаных з рэгулятарам, якія нагадвалі формай і велічынёй звычайны будзільнік. Ад рэгулятара адыходзілі дзве гнуткія трубкі, яны былі прымацаваныя іншым канцом да спецыяльнага муштука. Навесіўшы на спіну гэты апарат, абараніўшы нос і вочы воданепранікальнай маскай са шкляным акенцам і прывязаўшы да ног гумовыя «ласты», мы зможам вольна «парыць» у марскіх глыбінях", - напіша апасля геніяльны акіянолаг...



Першыя ўражанніі ад аквалангу ён апісаў як першае каханне... "Прыціснуўшы рукі да бакоў, я злёгку адштурхнуўся нажнымі ластамі і рушыў з усё большай хуткасьцю ўглыб. Затым перастаў працаваць нагамі: цяпер маё цела рухалася па інэрцыі, здзяйсняючы дзіўны палёт..."


Вось так, менавіта гэтая падводная бязважкасць і свабода адразу і назаўсёды ўразілі Кусто. "Гэта было як у марах: я мог спыніцца і павіснуць ў прасторы, ні на што не абапіраючыся, не прывязаны ні да якіх шлангаў або трубак. Мне часта снілася раней, што я лячу, расправіўшы рукі-крылы. І вось цяпер я лунаў на самай справе, толькі без крылаў. (Пасля першага «палёту» з аквалангам я ўжо больш ніколі не лётаў у сне.) Я прадставіў на сваім месцы вадалаза, які перасоўваецца з вялікай тяжкасцю з яго грувасткімі галёшамі... З гэтага часу мы зможам праплываць мілю за міляй над нязведаным светам, свабодныя і нічым не звязаныя, адчуваючы сябе як рыба ў вадзе".



"Я здзяйсняў разнастайныя манеўры: пятляў, куляўся, круціў сальта. Вось я стаў ўверх нагамі, абапіраючыся на адзін палец, і зарагатаў сам..." - і ні слова пра жах, быццам "парыць" на глыбіні ўсё роўна быццам танчыць. Гэтае дзіцячае здзіўленне і захапленне "падводнай краінай" ужо ніколі не знікне, як геніяльная музыка, якая несла яго да супакаення і гармоніі...


Француз з беларускімі каранямі - гэта не навіна. А вось француз з ліцвінскім характарам - гэта фэномэн. Кусто не спыніўся на шпацырах з аквалангам. Упартаму франка-беларусу падавай увесь акіян! І  не проста вандроўку - падводную містэрыю, у якую ператварылася ягонае жыццё, а разам і лёс ягоных родных і сяброў.


 Сваім захапленнем, як наркотыкам, ён натхняў усіх вакол сябе: "Паколькі мы стала знаходзіліся пад вадой у руху, мы адразу ж пачалі з кіно.
Першай нашай здымачнай камерай быў састарэлы «Кінамо», набыты за дваццаць пяць даляраў. Татка Хейнік, венгерскі бежанец, вырабіў для яго выдатную лінзу; Леон Веш, машыніст тарпеднай катэры «Марс», - воданепранікальны футляр. У сувязі з ваенным часам было немагчыма здабыць трыдцаціпяцімілімятровую стужку. Мы накуплялі пяцідзесяціфутавыя шпулькі стужкі да «Лейкі» і склейвалі яе да патрэбнай даўжыні ў цёмным пакоі..."



Запал да здымкі, стужкі-метафары, где акіян - палатно і майстэрня. Кусто-мастак часта глушыў у сабе Кусто-чалавека. 



Яго абвінавачваюць у жорсткім абыходжанні з дзікімі істотамі дзеля эфэктнага кадра. Але гэтыя паборцы гуманізму і ахоўнікі прыроды часцей за ўсё не вэгетарыянцы. А есці тых, каго прыручылі і хто давярае чалавеку - гэта найвышэйшая ступень цынізму. І асвечанага барбарства. Звер пажыралы звера. Вось жорсткая метафара эвалюцыі. Хіба гурманы не ўзвялі забойства ў майстэрства кулінарыі і культ чрэваўгоддзя?.. (Дарэчы, лепшы смак у дзічыны)...

Але вернемся да нашага героя. Ён сам - як акіян адкрыццяў, вынаходніцтваў і авантур. Паглядзіце ягоныя кінастужкі. Слёзы парадзіхі-чарапахі, якая паўзе ў акіян, вымушаная прыродай назаўсёды пакінуць, ніколі не ўбачыўшы, навароджаных малянят ён тлумачыць не ачышчэннем вачэй ад пяску, а смуткам.







Бо бачыць у прыродзе душу і сэрца. Інакш усе фільмы пра яе - фальшывыя. Кусто не мніць сябе Богам, ён здавольваецца роляй ілюстратара Сусвету.


І шырокімі мазкамі малюе танцуючых дэльфінаў, дзівосныя кушы каралаў, квітнеючы цуд мядузаў і рыб.  Гэтае падводнае царства, схаванае ад цікаўнасці людзей неймавернай тоўшчай вады - ягоны холст. Ён ставіціцца да яго, як геніяльны  садоўнік да уласнага "садка",


які ведае з заплюшчанымі вачыма. І які ганарліва дэманструе нам у сваіх стужках. Марскія каты, лятучыя рыбкі, скаты, вожыкі і нават драпежныя акулы - ягоныя сябры і падапечныя. Глыбакаводныя пячоры - таемныя куткі ілюзій.


Ёсць у гэтым, амаль што ілюзорным свеце ягоных фільмаў,  і рамантыка, і жорсткасць, і прыгажосць, і пачварнасць. Усё, як у жыцці. Няма толькі абыякавасці. Кусто-навуковец  вельмі грунтоўны і дакладны. Жак-Іў-мастак - імпрэсіяніст. Зграйкі рыб у яго нагадваюць каляровыя хвалі, марскія істоты - зданей, нават сама легендарная шхуна "Каліпса" - лятучы галандзец, карабль-прывід, які носіцца па акіяну ў пошуках нябачаных скарбаў.



А аквалангісты-даследчыкі паўстаюць перад гледачамі не звычайнымі людзьмі, а "марскімі ваўкамі", чалавека-рыбамі, якія гарманічна зліваюцца з марскім асяроддзем і  насельнікамі акіяну. Гэтага ўражання і дамагаецца Кусто - рэжысёр і навуковец...


Мы разам з камандай Кусто назіраем за марскімі цмокамі Галапагосаў, шукаем легендарную Атлантыду і спасцігаем таямніцы патанулых караблёу. Бачым здабытыя алмазы і рэшткі старажытных амфар і скульптураў, вывучаем Байкал і назіраем жыццё першабытных плямёнаў...




Кусто, маючы уласныя "крылы", як ніхто адчувае і здымае марскіх птушак..
.
Але менавіта закаханасць у водную стыхію рэфрэнам праходзіць праз усё ягонае жыццё: "Вынаходніцтва акваланга і запал да рухомых карцінаў дазволілі мне адкрыць свету сімфонію воднай прасторы. З цікаўнасці я пачаў слухаць і разумець шматстайны гоман вады. Слухаў звон нованароджаных ручаёў і аглушальны гул рэк, якія зліваюцца з морам, бачыў агонію задыханых берагоў і прыслухоўваўся да ледзь улоўнай прамовы марскіх насельнікаў, маіх братоў. Я зразумеў, што вада і жыццё непарыўна звязаныя. І вырашыў прысвяціць сябе абароне гэтага жыцця ў імя будучыні... І калі мне ўдасца захаваць для наших дзяцей, унукаў і праўнукаў гэтую сусветную гармонію, я буду лічыць сваю місію выкананай".


"Ці можа чалавек зблізіцца з рыбай?" - пытаецца голас за кадрам фільма "Свет цішыні", які ў 1956 годзе атрымаў "Оскара". - "Дэльмаз заўважае вельмі цікаўнага трыццацікілаграмовага акуня. Зубы ў яго малыя, зато размешчаныя ў некалькі радоў да самай глыткі. Не зайздрошчу тому, каго ён незнарок ухопіць за руку. Нырэц і агромністая рыбіна адчуваюць узаемную скаванасць, пакуль Дэльмаз не дастае мяшок з мясам... Атрымалася! Акунь стаў нашым блізкім сябрам. Нырцы назвалі яго Жужо". "Жужо, дазвольце вас на тур вальсу?" "Жужо паўсюль ідзе за намі, нават калі мы для дэкампрэсіі вісім на якарным тросе, ён складае нам кампанію. За дваццаць гадоў апусканняў я ня бачыў такой прыязнай рыбы... зрэшты, мех з правізіяй забяспечыў нам сяброўства ўсіх навакольных насельнікаў..."


А колькі гумару ў кожным эпізодзе! І нават такса Кусто падзяляе клопаты нырцоў, іхнію здабычу і марскую хваробу. 

Акіянограф і творца невычэрпны, як акіян. Яго можна бясконца цытаваць і захапляцца ім.




Але лепей - "ныраць" ў кнігі і кінастужкі Кусто і вучыцца марыць. 


                                         Д А В Е Д К А



Жак-Іў Кусто ( фр. Jacques-Yves Cousteau; 11 чэрвеня 1910 , Сен-Андрэ-дэ-Кюбзак , Бардо , Францыя - 25 чэрвеня 1997 , Парыж , Францыя) - французскі даследчык Сусветнага акіяна , фатограф , рэжысёр , вынаходнік , аўтар мноства кніг і фільмаў. З'яўляўся членам Французскай акадэміі . Камандор ордэна Ганаровага легіёна . Вядомы як Капітан Кусто ( фр. Commandant Cousteau). Сумесна з Эмілем Ганьяном ў 1943 годзе распрацаваў і выпрабаваў акваланг . У яго гонар названы уступ Кусто на Плутоне .


Кусто пачаў апускацца ў ваду, выкарыстоўваючы маску , трубку і ласты , разам з Фрэдэрыкам Дзюма і Філіпам Тайе ў 1938 годзе. У 1943 годзе ён выпрабаваў першы прататып акваланга , распрацаваны ім сумесна з Эмілем Ганьяном . Гэта ўпершыню дазволіла праводзіць працяглыя падводныя даследаванні, што ў значнай ступені спрыяла паляпшэнню сучасных ведаў аб падводным свеце. 



Кусто стаў стваральнікам воданепранікальных камер і асвятляльных прыбораў, а таксама вынайшаў першую падводную
 тэлевізійную сістэму.

Яго праца таксама дазволіла стварыць новы тып навуковай камунікацыі, крытыкуемай у той час некаторымі акадэмікамі. Так званы « дывульгацыянізм » - просты спосаб абмену навуковымі канцэпцыямі - пачаў неўзабаве выкарыстоўвацца і ў іншых дысцыплінах і стаў адным з найбольш важных характарыстык сучаснага тэлевяшчання.


У 1950 годзе Кусто арандаваў карабель « Каліпса » у Томаса Лоэла Гінеса за сімвалічны адзін франк у год. Судна было абсталявана мабільнай лабараторыяй для правядзення даследаванняў у адкрытым акіяне і падводных здымак.
З 1957 года быў дырэктарам акіянаграфічнага музея Манака.
У траўні 1985 года каманда Кусто абзавялася яшчэ адным суднам - двухмачтавай яхтай « Алсіён » (Alcyone) з эксперыментальным турбаветразем.



Кусто памёр 25 чэрвеня 1997 года. Грамадства Кусто і яго французскі партнёр «Каманда Кусто», заснаваны Жакам-Івам Кусто, дзейнічаюць і сёння.

Акваланг (ад лац. Aqua, вада + англ. Lung, лёгкае = Aqua-lung , «Вадзяны лёгкае») або Скубі ( англ. SCUBA, Self-contained underwater breathing apparatus, аўтаномны апарат для дыхання пад вадой) - лёгкі вадалазны рыштунак , які дазваляе апускацца на глыбіні да трохсот метраў.

Першы рэгулятар падачы паветра з паверхні быў запатэнтаваны ў 1866 году Бенуа Рукейролем - французскім горным інжынерам, які ў 1860 годзе вынайшаў рэгулятар ўцечкі сціснутага паветра для выкарыстання ў напоўненых забруджаных паветрам шахтах. Гэты прыбор складаўся з кантэйнера са сціснутым паветрам і шланга. Пазней Агюст Денейруз адаптаваў яго для аўтаматычнай падачы паветра пад вадой. Менавіта гэты апарат і апісаў Жуль Верн ў рамане  "Дваццаць тысяч льё пад вадой ».
У 1878 году Генры Флюсс вынайшаў першы ўдалы падводны апарат з замкнёнай схемай дыхання, які выкарыстоўвае чысты кісларод ( рэбрізер ).
Афіцэру ВМС Францыі капітану II рангу Ле Приеру некалькімі дзесяцігоддзямі пазней атрымалася сканструяваць апарат для дыхання з высокатрывалым балонам сціснутага паветра. Жорж Комейнтес палепшыў апарат Ле Пріера. Замест аднаго балона для сціснутага паветра ён паставіў два.

У той жа час два француза, марскі афіцэр і інжынер, працавалі над вынаходствам апарата з адкрытай схемай дыхання на сціснутым паветры. Гэта былі капітан Жак-Іў Кусто і Эміль Ганьян . Працуючы ў складаных умовах акупаванай немцамі Францыі , у 1943 годзе яны вынайшлі першы бяспечны і эфектыўны апарат для дыхання пад вадой, названы аквалангам, які ў далейшым Кусто паспяхова выкарыстаў для апускання на глыбіню да 60 метраў без якіх-небудзь шкодных наступстваў.

"НЫРАЮЧЫ СПОДАК"


SP-350 Denise, або "ныраючы сподак", які вынайшоў Кусто і выкарыстоўвала ягоная каманда - малы падводны апарат, разлічаны на двух чалавек, якія маглі правесці ўнутры каля чатырох гадзін. Лімітавая глыбіня апускання сподка складала 400 м, але глыбей 300 м сподак ні разу не апускаўся з-за меркаванняў бяспекі. "Сподак" мае станоўчую плавучасць, а апускаецца пры дапамозе баласта, які можа быць аператыўна скінуты ў выпадку аварыйнай сітуацыі. Члены экіпажа размяшчаюцца ўнутры сподка лежачы і назіраюць за марскімі насельнікамі праз ілюмінатары. 


"МАРСКАЯ БЛЫХА"



Улетку 1967 году Жак Іў Кусто стварыў новую падводную даследчую лодку - «марскую блыху».

Вага яе - 1800 кг, даўжыня 2,90 м, шырыня 1,30 м і высота- 1,30 м.
На лодцы ўстаноўлены два электраматора, якія працуюць на акумулятарах, з запасам энергіі на 2-3 гадзіны.
Хуткасць лодкі - 2,2 км / гадзіну. Радыус дзеяння - 2 марскія мілі. Запас паветра ў кабіне разлічаны на 24 гадзіны.

У ліку прыбораў, якімі абсталявана «блыха», маюцца:
- Рэхалот для вымярэння і запісы глыбінь пад бортам;
- Навігацыйны гіракомпас;
- Прылада для радыёсувязі з суднам, якія знаходзяцца на паверхні:
- Шлюз для выхаду аквалангістаў ў ваду на глыбіні;
- Надзіманая выратавальная лодка;
- Прыбор для пастаяннага кантролю за зместам CO2 у кабіне.У люк тэлекамеры можа быць умантаваны як кіно, так і фотааб'ектыў.

Пілот размяшчаецца ў цыліндрычнай кабіне даўжынёй 2 м, дыяметрам 1,02 м, у становішчы напаўлежучы, маючы перад сабой усе прыборы кіравання і кантролю.
«Марская блыха» можа апускацца на глыбіню да 500 м.

У падводных лодак гэтага тыпу шмат станоўчых якасцяў: малы вага і памеры дазваляюць значна спрасціць як іх транспарціроўку, так і спуск на ваду. Агульная вага двух лодак менш вагі аднаго «падводнага сподкі» СП-300, што дазваляе транспартаваць на акіянаграфічны судне адразу пару «блох», а таксама не патрабуе для спуску іх на ваду ніякіх дадатковых установак, акрамя суднавага крана.

«Марскія» блыхі добра манеўраныя пад вадой, мала расходуюць энергіі і бяспечныя ў эксплуатацыі ў параўнанні з іншымі падводнымі апаратамі не толькі дзякуючы адмысловаму абсталяванню, але і за кошт таго, што яны дзейнічаюць пад вадой абавязкова парай. Такім чынам, падчас экспедыцый з абодвух «блох» можна назіраць адзін за адным.

Надзвычай каштоўнай якасцю апаратаў з'яўляецца эфектыўнасць ў працы. Захопныя прынада (маніпулятар) мае некалькі разнавіднасцяў. Маніпулятары могуць быць лёгка і хутка змененыя непасрэдна на працоўным месцы ў дачыненні да патрабаванняў, што прад'яўляюцца да іх у дадзеных умовах.


Манеўраванне апаратаў адбываецца шляхам уключэння аднаго або двух матораў, якія пры працы з рознай магутнасцю выключаюць неабходнасць у рулях павароту.



ПАДВОДНЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ


Жака-Іва Кусто можна лічыць піянерам у арганізацыі падводных паселішчаў.У верасні 1962 года ім быў створаны першы падводны дом у рамках праекта "Прэкантынэнт-1", збудаванне было ўстаноўлена на глыбіні 10 м у гавані Марсэлю. Усяго было праведзена тры аднайменных праекта, і ўсе яны былі паспяховымі, але, на жаль, у далейшым не знайшлі фінансавай падтрымкі. Дарэчы, апошняе пасяленне ў рамках праекта "Прэкантынент-3" знаходзілася ўжо на 100-метровай глыбіні. 

Читать полностью: https://translate.googleusercontent.com/translate_c?depth=1&hl=be&prev=search&rurl=translate.google.by&sl=ru&u=http://42.tut.by/451660&usg=ALkJrhjh4uXnNkOtwmQI-0-kuytU0T5Tmw


                                         ІХТЫЯНДР 


Іхтыяндр (ад стар.-грэч. Ἰχθύς «рыба» + ἀνήρ «мужчына, чалавек») - выдуманы персанаж навукова-фантастычнага рамана Аляксандра Бяляева « Чалавек-амфібія », а таксама знятых па гэтым рамане фільмаў. Чалавек, які валодае здольнасцю свабодна знаходзіцца і перамяшчацца пад вадой.

Паводле кнігі, Іхтыяндр - у мінулым індзейскі хлопчык, якому для выратавання жыцця аргентынскі хірург Сальватор перасаджвае жабры маладой акулы .

Вобраз чалавека-амфібіі ў розных міфалогіях з'яўляўся адлюстраваннем мары аб магчымасці чалавека ў роўнай меры свабодна знаходзіцца і перамяшчацца пад вадой і на сушы.

ЛЫНТУПЫ  — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Лынтупцы. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 1609 чалавек (2009). Знаходзяцца за 42 км ад Паставаў і за 4 км ад граніцы зь Летувою. Чыгуначная станцыя на лініі Падбродзе — Каралеўшчына, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Паставамі і СьвірамЛынтупы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).



Тапонім «Лынтупы» ўтварыўся ад назвы ракі Лынтупкі, што ў балтаў і фінаў літаральна перакладаецца як «птушыная рака». Паводле Ёсіфа Быхаўца, такую назву паселішча магло атрымаць толькі ў часы знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі балтаў (IVIX стагодзьдзі).

Першы пісьмовы ўпамін пра Лынтупы датуецца 1385 г. У 1459 ваявода віленскі А. Даўгірдовіч фундаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Андрэя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні БучынскіхАстроўскіх,Гільзэнаў.




вторник, 19 июля 2016 г.

   АЙВЕНГА

                                        З МАГІЛЁВА

Ён рэвалюцыю, як жонку, шанаваў
І надаваў жыццю запал імпэтны...
Стырно ў руках ўпэўнена трымаў,
Каб апынуцца вогненай камэтай!

Ляцець туды, дзе сэрца не засне,

Дзе кроў віруе і казыча нэрвы!
Быць лепшым у навуковай галіне,
Канакаў лекаваць, штабнаваць пэрлы!

Куды ляцеў, куды спяшаўся ён?

І мовы глытаў, быццам смагай хворы.
У асветніцкі ўступіўшы легіён,
Сусветны розум сеяў на прасторы.

І не прыняў ён бальшавіцкі флуд,

Хлуснёй і дэмагогіяй адметны...
Рамантыкай напоўнены сасуд -
Душа рэвалюцыйнага паэта!

Што рабіць, калі вы маладыя і апантаныя запалам да прыгод, а віртуальнай ежы для здаволення славалюбства яшчэ не існуе? Вядома, вандроўнічаць. Бо ў  мінулым стагоддзі гэта была адзіная магчымасць спазнаць сябе і навакольны свет. Але сэнс у тым, каб надаць авантурызму грунтоўнасць. І для гэтай мэты падсвядома выкарыстоўваюцца гуманістычныя погляды... Мы, як дзеці, гуляем з імі, будуючы неразбуральныя вежы ідэалаў. І ператвараем сваё жыццё у фейерверк!..

Барадаты малады мужчына сышоў з карабля на бераг Гавайскіх выспаў. У эўрапейца была з сабой невялікая доктарская валіза і вялікія амбіцыі.



Далоў Эўропу з яе выкрышанымі асновамі! Менавіта тут, на краю свету,  сярод тутэйшых абарыгенаў,  трэба заснаваць новую асаду вольных людзей! Які пляцдарм для рэвалюцыйнай творчасці!...

Невядома, ці чытаў Мікалай Судзілоўскі твор Кампанэлы "Горад Сонца". Але ўтапічны позірк на рэчаіснасць даваў яму сілы вынайсці сваё месца ў гісторыі, скласці свой лёс па ўласным сцэнарыі.


Бо для  шляхціца з Магілёва, бацька якога быў інсургентам і паплечнікам Каліноўскага, рэвалюцыя была сымбалем вальнадумства, увабранага з матчыным малаком. А калі да ідэалу дадаецца авантурны запал - гэта выбухованебяспечная сумесь!..

У спісе з прозвішчамі 53 небяспечных рэвалюцыянэраў, якіх трэба было знайсці і арыштаваць, пад нумарам 10  было надрукавана: «Судзілоўскі Мікалай Канстанцінаў. Былы студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, сын адстаўнога чыноўніка губернскага Магілёва. Гадоў 25; росту трохі ніжэй сярэдняга; валасы русыя; твар чысты; нос даволі вялікі; барада невялікая рэдкая; апранаецца нядбайна; па касцюму падобны на майстравога »... 

Пасля ўдзелу у студэнцкіх хваляваннях Мікалай вымушаны пакінуць Радзіму. Ён працягвае адукацыю ў Бухарэсце, становіцца доктарам медыцыны. Мае добрую практыку, каб карміць сям'ю: жонку і дзвюх дачок.  Але рэвалюцыйны авантурызм, ліцвінскія карані не дазваляюць яму ператварыцца ў заможнага буржуа. Дух валацужніцтва і прыгод, утапічнае жаданне зрабіць свет лепей, паказытаць нэрвы, адчуць у крыві адрэналін штурхаюць яго наперад. У "гарачыя кропкі" плянэты...



Вам не падаецца, што там, дзе ёсць рызыка, авантура і кураж трэба шукаць беларуса? Бо рэвалюцыйнасць як навізна светаадчування і палёт неўтаймаванай фантазіі - адметная рыса ліцвінскага характару...

 У Балгарыі ў 1876-ым ён ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання супраць турэцкага прыгнёту, у Японіі з 1904 года дапамагаў рускім ваеннапалонным, у Кітаі з 1906-га аказваў дапамогу мясцовым рэвалюцыянэрам ... У 1892 годзе Судзілоўскі, па мянушке «доктар Русель», арганізаваў на Гавайскіх выспах ЗША  з карэнных жыхароў "Партыю незалежных" канакаў  і стаў яе лідэрам.

.
Каралева Гаваяў Ліліуокалані
Партыя выступала супраць прыгнёту амерыканскіх плантатараў. Гэта не перашкаджала яму самому мець плантацыі кофе, апельсінаў, ананасаў, лімонаў і бананаў. Маўляў, рэвалюцыя рэвалюцыяй, а есці хочацца заўсёды Ён называў сябе "практычным рэвалюцыянэрам"...


За жыццё Судзілоўскі здзейсніў амаль што кругасветнае падарожжа. Эуропа, Амерыка, Англія, Філіпіны, Японія, Кітай... Але прызнаўся аднойчы:"На зямным шары наўрад ці адшукаецца іншы такой жыватворны куток, як Гавайскія выспы ..."



Мясцовыя жыхары называлі яго «Каука Лукін» - «рускі доктар», а было б дакладней - "беларускі лекар". Бо паходзіў Мікалай з барацьбітоў супраць расейскай экспансіі за незалежнасць Рэчы Паспалітай. У 1900-м яго абралі сенатарам, а ў 1901-м - прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі! На гэтай пасадзе Судзілоўскі спрабаваў правесці дэмакратычныя рэформы, але яны не знайшлі падтрымкі, і ён падаў у
 адстаўку...

Цікава, што Судзілоўскі, які асабіста ведаў Маркса, не прыняў кастрычніцкую рэвалюцыю. Быццам ведаў сапраўдны твар паслядоўнікаў Леніна, якія ня мелі нічога агульнага з сапраўдным адраджэннем грамадства і культам роўнасці. Сусветная рэвалюцыя па Судзілоўскаму - гэта хутчэй паэтычная метафара ўсеагульнага шчасця, міласэрнасці  і гуманізму. У адрозненне ад бальшавікоў, Мікалаем рухалі не амбіцыі, бо палюючая за ім расейская ахранка адзначала: "для сябе і сямейства надае даходаў невялікую частку, усё ж астатняе ўжываецца на падтрымку партыі ".

Судзілоўскага называлі "апошнім энцэклапедыстам ХХ стагоддзя". Сапраўды, ён валодаў 8 эўрапейскімі мовамі і да таго ж кітайскай і японскай. З-пад ягонага пяра выйшлі працы па філязофіі, сацыялогіі, медыцыне і нават генетыцы...  

Яго можна дакладна назваць і апошнім Айвенга рэвалюцыі. Наіўным і шчырым барацьбітом за мітычную свабоду. Падобна паслядоўнікам "чыстага мастацтва", ён выступаў апалагетам "чыстай рэвалюцыі". Як пераўтваральнай асновы гісторыі...

Чым была насамрэч рэвалюцыя для выбітнага беларускага навукоўца і падарожніка? Перш наперш - утапічнай марай пра ўсеагульнае шчасце, роўнасць і аднаўленне. Рамантыкай новых адкрыццяў і рызыкоўных падзей. А болей за ўсё - увасабленнем духоўнага высакародства і самаахвярнасці.



Так, ён быў арэстакратам духу - той касты высокалобай інтэлектуальнай эліты чалавецтва, на якой, замест мітычных трох кітоў, трымаецца свет. Магчыма, рэвалюцыйная афарбоўка патрэбна была дзеля своеасаблівага піяру. Бо нават выключным асобам "нішто чалавечае не чужа".

Д А В Е Д К А


Гавайскія выспы



Гаваі з космасу




англ. HawaiiaIslands, гав. Mokupuni o Hawai'i) - архіпелаг з дваццаці чатырох выспаў і атолаў , размешчаны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (паміж 19 ° і 29 ° паўночнай шыраты). Архіпелаг 
выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, мае вулканічнае паходжанне;атрымаў сваю назву ад назвы найбуйнейшай выспы - Гаваі .Вялікая частка выспаў архіпелага складае пяцідзесяты штат ЗША з 1959 года.


Сярэднія каардынаты выспы -   21 ° 30 'з.ш. і 158 ° з.д. 
Гавайскія выспы для еўрапейцаў заснаваў 18 студзеня 1778 гады знакаміты англійскі 
мараплавец  Джэймс Кук падчас свайго 3-га кругасветнага падарожжа (тут жа ён і загінуў 14 лютага 1779, калі паўторна зайшоў сюды пасля плавання па паўночнай частцы Ціхага акіяна). Кук даў ім назву Сэндвічавы астравы (гэтая назва выкарыстоўвалася ў XVIII і XIX стагоддзях) у гонар Першага лорда Адміралцейства Джона Мантэгю. 

Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі (псэўданім Ніколас Русэль; 15 сьнежня 1850, Магілёў — 30 красавіка 1930) — філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў Беларусі, Расеі, Швайцарыі, Румыніі, Англіі, Францыі, ЗША, Японіі, Кітая і іншых краін. Прэзідэнт Сэнату Гавайскіх астравоў.

Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, спэцыяліст у галіне этнаграфіі, энтамалёгіі, хіміі, біялёгіі, аграноміі.


Адкрыў шэраг астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяну, пакінуў каштоўныя геаграфічныя апісаньні Гаваяў і Філіпінаў.


Каралева Гаваяў Каауману
Доктар, зь імем якога зьвязаныя пэўныя дасягненьні ў хірургіі, тэорыі тубэркулёзу і іншых хваробаў. Яму належаць некалькі важных працаў па мэдыцыне.


Быў таксама членам Амэрыканскага таварыства генэтыкаў, некалькіх навуковых таварыстваў Японіі і Кітаю.


Валодаў васьмю эўрапейскімі мовамі, а таксама японскай і кітайскай.

вторник, 5 июля 2016 г.


ВЯРШКІ Ў НЯБЕСНЫМ МАЛАЦЭ


Мне не хапала толькі трону...
Пісаў, забыўшыся, Шагал.
Пуляў ён фарбамі шалёна,
А ў сэрцы музыку шукаў...

Лунаў над Віцебскім абшарам,
Імчаў, як ветразь, па рацэ!
Чаго вар'яту не хапала?
Вяршкоў у нябесным малацэ?


Пісаў кароваю карову
І не баяўся быць сабой...
Ён на ахвяры быў гатовы
Усёй мастацкаю крывёй.

І на палотнах гэты хаос
Ператвараўся ў пастараль...
Дзе з фіялетаваю дамай
Шукалі разам вы Грааль...

А горад спаў і дыхаў важна,
Не заўважаючы міраж...
Плывуць і зараз авантажна
Шагал і Бэла міма нас...

Што гэта за паветраны цмок, а можа, каляровы прывід, а то і зусім міраж, які бачаць прагнучыя душы... Пэўна так разважаў бы неазнаёмлены глядач, упершыню апынуўшыся перад карцінамі Марка Шагала...

 Але ж куды там - амаль што кожны свядомы чалавек у свеце ведае мастака. Але,мабыць, далёка не ўсі ведаюць, якая насамрэч глеба ўрадзіла такога тытана імпрэсіанізму. Бо Парыж, дзе ён вымушана апынуўся, як вялікая рыбіна, заглынуў Шагала з лёгкасцю і "пераварвае" дагэтуль...


Месцячковы беларускі габрэй з ускраіны Віцебску чароўна ператварыўся у знакавую постаць жывапісу. Бо з дзяцінства любіў пажары і панарамы з даху... Гэта значыць - яскравасць і прастору... А таксама сваіх працавітых і крышку недасканалых бацькоў. Бацьку - грузчыка ў селядцовай лаўцы. І маці - дамашнюю гаспадыню...

Гэта непастіжная з'ява - нараджэнне ў бедных габрэйскіх сем'ях геніяў сусветнага маштабу. Самавукаў без сістэмнай адукацыі, але з невыцерпнай прагай ашчасціць чалавецтва. Яны з'яўляліся на свет пераважна ў пераломныя моманты гісторыі, на стыку стагоддзяў і з нейкімі фізічнымі адхіленнямі. А потым усё  жыццё быццам даказвалі сваю духоўную заможнасць, кампенсуючы памылкі прыроды. Напаліён і Шэкспір нарадзіліся неданошанымі. А Шагал увогуле памерлым. І адразу апынуўся ў феерверке жыцця - здарыўся пажар. 

Так незвычайна, яскрава і палка сустрэў генія свет. Яму нічога не заставалася рабіць, як, схаваўшыся за фарбамі, размаляваць сваё жыццё. Зрабіць з яго няўміручы шэдэўр...
Уражлівы хлопчык калекцыянаваў колеры, рысы, вобразы, жэсты габрэйскага кварталу і шырокімі мазкамі пераносіў іх на палатно. І не проста пераносіў, а фантазіяваў. Спалучаў няспалучальнае.



Калі,напрыклад, у адной карове з'мяшчалася другая. Альбо чалавек ляцеў наперад з галавой назад...«Каб ўзляцець, - сцвярджаў мастак, - мала летуценнасці, патрэбеныя тэмперамент, захапленне, ціснучыя грудзі, запал, падымаючы ў паветра»...

Ён вучыўся ў Пэна, мастакоў Парыжу, Бакста. Але болей за ўсё - у Лувры, разглядаючы карціны мастакоў Адраджэння. Як клясіка ператварылася ў яго ўяуленні ў сюр? Невядома. Але нейкім чынам яна дапамагла гарманізаваць незвычайны свет ягоных палотнаў, надаць у эксцэнтрыку мастацкі густ. Спалучэнне новых формаў і старых прыёмаў нараджала новы светапогляд у жывапісу.


Вымушаны збегчы з бальшавісцкай Беларусі ў меку мастакоў - Парыж - ён плённа працуе і становіцца модным. Нават адчувае сябе беларускім французам. Але настальгія па бацькаўшчыне, роднаму Віцебску, адлюстраваныя ў кожнай карціне. Нерэальныя постаці і істоты лунаюць над рэальнымі хатамі і храмамі. Рэчаіснасць становіцца дэкарацыяй дзівоснага спектаклю ягоных карцінаў. Пачуцці аўтара араўляюць ягоны талент. І гэты інтымны сакрамэнт уражвае гледачоў...





Вось мастак лунае на Месяцы. Ён вольны і бязважкі, як і належыць рамантыку ад мастацтва. І глядач мімаволі апускаецца ў гэты блакітны прывідны свет. Каб адмовіцца хоць на хвіліну ад мітусні мітусні...



Францыя становіцца для Шагала духоўнай Радзімай. Але менавіта карані сілкуюць ягоную душу. А Парыж ён называе "другім Віцебскам".Падчас вайны ў Амерыцы раптам гіне адзіная муза - жонка Бэла. Натхніцельніца, сябар, нянька генія, у якім адначасова спалучаліся тытан і непасрэдны дзіця, якога трэба было даглядаць і карміць амаль што "з лыжкі". Адданы творчасці, ён забываў паесці, дэталі цікавілі Марка толькі ў жывапісу. Бэла была анёлам-ахоўнікам Шагала. І пакінула яму дачку Іду...


"Яна лунае на маіх карцінах, азарае мой шлях у мастацтве. Ні адной карціны, ні адной гравюры я не сканчаю, пакуль не пачую яе «так» альбо «не» - прызнаўся аднойчы геній...


Мэтр да смерці жыў у Францыі, ператварыўшыся ў ідала жывапісу. Напісаў мемуары "Маё жыццё", дзе з юмарам апісаў сваё дзяцінства і родны горад. 
Ягоны продак Хаім Сегал (сапраўднае прозвішча Шагала) распісваў фрэскамі беларускія сінагогі. На іх таксама былі жывёлы і іншыя істоты. Па канонах іудаізму нельга было маляваць чалавека. Марк Шагал абышоў забарону. Але ягоныя людзі нагадваюць птушак, а каровы - людзей.



Ён вынайшоў для іх адзіную сусветную душу, якая не належыць канкрэтнай істоце, але адлюстроўвае сутнасць кожнай рэчы. 



Сёняшні беларускі Віцебск - прыбраны і музычны - вядомы як месца правядзення "Славянскага базару". Бадзёры сучасны горад амаль што не нагадвае шагалаўскі. Але да першага конкурсу тут яшчэ захоўваліся рэшткі соннага царства і шагалаўскі сюр. А падаецца, што і зараз ягоная ўсьмешка лунае над вуліцамі і кліча нас за сабой... 




Д А В Е Д К А

Марк Шагал (7 ліпеня 1887Віцебск — 28 сакавіка 1985) — беларускі і французскі мастак. Бацька — Захар Мордухавіч. Дзед — Мордух Сегал, па невядомых прычынах змяніў прозвішча на Шагал. Прадзедам М. Шагала быў вядомы мастак Хаім Сегал, які распісваў сінагогі. Пры нараджэнні будучага мастака назвалі Маісеям, Імя на Марка ён змяніў, калі пераехаў у Санкт-Пецярбург.

Шагал з жонкай Бэлай і дачкой Ідай





Пачатковую адукацыю атрымаў традыцыйную яўрэйскую — па Торы,Талмуду, з вывучэннем старажытнаяўрэйскай мовы. Увосені 1900 паступіў у гарадское чатырохкласнае вучылішча з рамесным ухілам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў маляванні і геаметрыі

 Пасля рэвалюцыі з рэкамендацыі А. Луначарскага прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні. Стварыў Віцебскую народную мастацкую школу і ўзначальваў яе некаторы час. З 1919 кіраваў «Вольнай майстэрняй жывапісу», дапамагаў у стварэнні Віцебскага музею сучаснага мастацтва, кіраваў мастацкім афармленнем Віцебску ў гонар гадавіны рэвалюцыі. 


У 1947 Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязі з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выставы, арганізаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў 1948 вярнуўся ва Францыю назаўсёды. Менавіта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную вядомасць. Адна за другой адбываюцца выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры мастака. Ён удастойваецца ганаровых званняў i ўзнагарод, сярод якіх — вышэйшая ўзнагарода Францыі Вялікі крыж Ганаровага Легіёна. На працягу 1950-1970-х гг. ён выканаў мноства вітражоў i керамічных пано для вядомых сабораў Францыі.


У 1973 у Ніцы адкрыўся Нацыянальны музей «Біблейскае пасланне Марка Шагала». У гэтым жа годзе Марк Шагал прыязджаў у Маскву i Ленінград і перадаў у дар Дзяржаўнаму музею выяўленчага мастацтва імяА. С. Пушкіна 75 сваіх літаграфій, а ў 1997 на радзіме мастака, у Віцебску, быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Нашчадкі мастака перадалі ў дар музею калекцыю яго графічных работ. Пачынаючы з 1991, у Віцебску штогод праходзяць Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, адкрыты помнік Марку Шагалу работы віцебскага мастака А. Гвоздзікава.



Марк Шагал таксама добра вядомы як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але больш за ўсё як майстар вітражу. Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН у Нью-Ёрку, сінагогі Медыцынскага цэнтра ў Іерусаліме, гатычнага сабора ў Мецы.
Марк Шагал пакінуў значную літаратурную спадчыну — дзённікі, лісты і вершы.