среда, 24 августа 2016 г.

ІНІЦЫЯТЫВА

КАРАЛЬНАЯ? 

Бачыць толькі пэрспэктыву -
Вось рэцэпт ад акуліста...
Згледзеў ініцыятыву,
Быў падобны на артыста...

Жангляваў ён мовай штучнай,

Быццам яркімі шарамі...
Стаў даволі мілагучным
Сродак зносін  паміж намі...

Заменгоф змяшаў усе мовы,

І, спрасціўшы іх дашчэнту,
Узяў ён корань за аснову,
Стаўшы моўным інсургэнтам...

Ваявала эспэранта

За бязмежавую мову.



Каб любога эмігранта
Разумелі мы з паўслова!

Каб квітнеў сусветны розум, 

Марыў доктар з Беластоку!
І прыдбаў квіток у космас -
Эспэрантавае вока!

Што габрэю застаецца,

Каб у спадчыну аставіць?
Дыямэнт знайсці ў смецці
І ў талент свой аправіць!

Як вылучыцца з натоўпу, калі ты нарадзіўся ў беднай габрэйскай сям'і з заштатнага Беластоку на мяжы Гродзенскай губерніі? Па-першае, замест Лазара стаць Людвігам. І знайсці магчымасць да зносінаў са ўсім светам. Неверагодна? Толькі не для сына Маркуса Заменгофа - звычайнага выкладчыка замежнай мовы. Яшчэ у школе ён ведаў некалькі моў. А потым увогуле ажно дваццаць!
  

Але у Беластоку жылі людзі розных нацыянальнасцяў. І гучалі беларуская, габрэйская, расейская, польская, нямецкая мовы. І наш Людвіг яшчэ юнаком зразумеў, што людзям патрэбна ўніверсальная простая мова, якая б належала ўсім і нікому канкрэтна. І моўны шавінізм саступіў бы месца ўзаемаразуменню. Наіўны рамантык! Нават родны бацька спаліў першы сшытак з ягонымі нататкамі. Трэба стаць урачом, атрымаць годную прафэсію. Што мовіць, паўплывала габрэйская мэнтальнасць. Мары-марамі, а жыць трэба!..

Паслухмяны Людвіг вучыцца ў Маскве і Варшаве, становіцца акулістам. Але ўвесь час шукае ключ да ўсеагульнай мовы. Можа таму, что як урач разумее, што зрок можа набываць розныя формы. І працягвае свае экспэрымэнты...



У чэрвені 1887 года ў Расіі была апублікаваная 40-старонкавая брашура, якая ўключае поўную граматыку і 912 каранёў. Кніга была падпісаная псеўданімам: «Доктар эсперанта» пад дэвізам: «Для таго, каб мова была унівэрсальнай, недастаткова назваць яе так». На працягу паўгода ініцыятар атрымаў больш за 10 тысяч адказаў ад людзей, якія вывучылі эспэранта Да канца году ён выпусціў другое выданне, у якім пісаў: «Я не стваральнік, я толькі ініцыятар, зрабіць выдатным яго можа толькі свет..."
І людзі паўсюдна ўхапіліся за магчымасць быць панятымі. Псеўданім аўтара (які перакладаецца як "той, хто спадзяецца") адразу перайшоў на мову, а сама яна распаўсюджвалася як стыхія: неўзабаве была створана Акадэмія эсперанта, а ў 1905 годзе адбыўся першы сусветны Кангрэс эсперанта.

Дом Заменгофа ў Гародне

А што жа наш Людвіг? Паціраў рукі? Не, патраціўшы пасаг жонкі на сваё захапленне, стварыў прыватную лякарню ў Гародне. Займаўся грамадскай дзейнасцю, быў не апошнім чалавекам ў горадзе. І перакладаў на эспэранта творы класікаў, пісаў на ёй вершы...



Беласток стаў часткай Польшчы, Заменгофа лічаць палякам. Але нарадзіўся ён на Беларусі. І ягоная мова належыць усяму чалавецтву. Зараз на ёй гавораць каля 2 мільёнаў людзей ва ўсім свеце, выдаюцца кнігі, часопісы,вершы.
Згадзіцеся, акуліст Людвіг Заменгоф з Беластоку добра бачыў пэрспэктыву...



Д А В Е Д К А

Эспэранта (Esperanto) - самая распаўсюджаная планавая мова, створаны варшаўскім акулістам Лазарам (Людвікам) Маркавічам Заменгофам ў 1887 годзе , пасля дзесяці гадоў працы . Першая апублікаваная кніга па эсперанта называлася «Lingvo internacia. Antaŭparolo kaj plena lernolibro »(« Міжнародная мова . Прадмова і поўны падручнік »). Псеўданім Замэнгофа - Эсперанта ( «Хто спадзяецца») - вельмі хутка стаў назвай самой мовы .Найважнейшымі адметнымі рысамі мовы эсперанта
Леў Талсты на эспэранта
з'яўляюцца:

лёгкость вывучэння, асабліва на пачатковым этапе, з прычыны простай граматыкі і адсутнасці выключэнняў;
нейтральнасць, эсперанта не звязаны з якой-небудзь дзяржавай абльбо нацыяй.
Сёньня мовай эспэранта
Манета да 100-годдзя 
валодаюць па ўсім сьвеце,  мільёны людзей. На ёй выходзяць кнігі і часопісы, пішуцца раманы і вершы, вядуцца радыёперадачы, пяюцца песьні, ладзяцца шматлікія сустрэчы, яна ўжываецца ў разнастайных сфэрах — ад турызму да навукі. З 1905 года ладзяцца сусьветныя кангрэсы эспэрантыстаў.

У Беларусі найбольшы ўздым руху эспэрантыстаў прыпаў на 1920-я гады. Пазьней шмат эспэрантыстаў загінула ад сталінскіх рэпрэсіяў. Адрадзіўся рух эспэранта ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, напрыканцы 1950-х гадоў. Сярод вядомых беларускіх эспэрантыстаў — пісьменьнікі Янка Маўр і Сяргей Новік-Пяюн. На гарадзенскім доме, дзе жыў Замэнгоф, ёсьць мэмарыяльная шыльда.



Комментариев нет:

Отправить комментарий